Прычынай пажару ў прыватным доме ў вёсцы Ліпец магла стаць непагашаная цыгарэта

12 ноября 2017

Прычынай пажару ў прыватным доме ў вёсцы Ліпец магла стаць непагашаная цыгарэта. Аб гэтым заявілі ў Следчым камітэце па Магілёўскай вобласці. Трагедыя, нагадаем, адбылася ўначы. У дом, дзе са сваім двухгадовым сынам знаходзілася яго маці, прыйшлі госці - яе стрыечная сястра з мужам. Мяркуецца, што кампанія ўжывала спіртное і курыла. У выніку ўзгарання ўсе чацвёра загінулі.