Падрабязнасці надзвычайнага здарэння ў Пружанскім раёне

18 февраля 2019

Пацярпелая ў аварыі з лесавозам жанчына застаецца ў бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як сярэдняй ступені цяжару. Нагадаем, у страшным ДТЗ у Ружанах загінулі 6-месячнае дзіця і яго 44-гадовая бабуля. 25-гадовая мама немаўляці знаходзіцца ў бальніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычэп лесавоза МАЗ перакуліўся падчас аб'езду пешаходаў. Бярвёны ўпалі на жанчын і дзіця ў калясцы. У дачыненні да вадзіцеля цяжкагруза ўзбуджана крымінальная справа.