Па слядах начной аварыі ў сталіцы ўзбуджана крымінальная справа

24 ноября 2016

На праспекце Незалежнасці сутынуліся тры вялікагрузныя аўтамабілі. Паведамленні аб здарэнні пачалі паступаць у службу выратавання ў 3 гадзіны ночы. Паводле слоў відавочцаў, ДТЗ здарылася недалёка ад з'езду на Калодзішчы, на ўчастку дарогі, дзе праводзіліся дарожныя працы. Там жа стаялі два службовыя аўтамабілі, у якія і ўрэзалася фура з паўпрычэпам ДАF. Адзін з рабочых загінуў на месцы. Вадзіцеля з спецаўто вызвалілі ратавальнікі. Паводле інфармацыі МНС, вадзіцель фуры адчуў сябе дрэнна за рулём - папярэдне ў яго дыягнаставаны шырокі інфаркт, з-за чаго і магла адбыцца аварыя.