Па факце выбуху на Магілёўдрэве ўзбуджана крымінальная справа

26 сентября 2018

Працягваем сачыць за сітуацыяй на Магілёўдрэве. Сёння ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр даставілі яшчэ двух пацярпелых падчас выбуху. Усяго ў цяжкім стане трое, ступень апёку ў аднаго з іх дасягае 60 %. На момант аварыі ў вытворчым памяшканні было 9 работнікаў, 6 пацярпелі.

Па факце выбуху на Магілёўдрэве ўзбуджана крымінальная справа. Для расследавання здарэння створана спецыяльная следчая група.

Прычына выбуху ўстанаўліваецца. Вядома, што пажар пачаўся ў лакафарбавым цэху прадпрыемства.