Першыя ахвяры сезонных пажараў

30 марта 2017

У выніку вясновага выпальвання травы ў краіне пацярпелі два чалавекі. За 10 гадоў у пажарах, справакаваных выпальваннем сухой расліннасці, загінулі 80 і траўміраваныя 60 чалавек. Паводле даных МНС, за мінулыя суткі ў краіне зарэгістравана 59 узгаранняў травы. У Шумілінскім раёне і прыватным сектары Віцебска пажарныя разлікі ліквідавалі ўзгаранне на агульнай плошчы паўтара гектара.

Марына Фандо, прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "На тэрыторыі Віцебскай вобласці з пачатку года ўжо зарэгістравана 17 узгаранняў сухой расліннасці на агульнай плошчы каля 9 гектараў. У 90 % выпадкаў людзі выпальваюць траву наўмысна, каб не рабіць якія-небудзь намаганні, яны проста кідаюць запалку".

Выпальванне травы не толькі пагражае жыццю чалавека, але і наносіць значны ўрон экалогіі. За гэта правапарушэнне Адміністрацыйны кодэкс прадугледжвае штраф да 920 рублёў.