Перакрыты незаконны канал па пастаўцы санкцыйных прадуктаў у Расію

24 мая 2017

Незаконны канал па пастаўцы санкцыйных прадуктаў у Расію спынілі беларускія аператыўнікі.

Схему арганізавалі прадпрымальнікі з суседняй краіны, а каб надаць ёй легальнасці, бізнесмены нанялі на працу пяцярых беларусаў. Кожны з іх адкрыў на сваё імя фірму, на адрас якой  нібы ішлі тавары з-за мяжы. Асноўная задача наёмных супрацоўнікаў - растаможванне грузу. У выніку за паўтара года беларускі квінтэт пад кіраўніцтвам сваіх заказчыкаў пераправіў з Еўрасаюза ў Расію больш як 600 фур з пладоваагародніннай прадукцыяй агульнай вагой каля 9 000 тон.

Аляксандр Чэраза, намеснік начальніка ўпраўлення ДФР КДК Беларусі па Мінскай вобласці і г. Мінску: "Усе падазроныя затрыманыя. Па стане на сёння знаходзяцца ў ІЧУ. Вядуцца першапачатковыя следчыя дзеянні, падчас якіх ужо канфіскавана больш за сто тысяч долараў. Канфіскаваныя неабходныя дакументы, камп'ютары, якія пацвярджаюць іх супрацьпраўную дзейнасць".

Вядома, што за свае старанні наёмныя супрацоўнікі атрымалі ад расійскіх заказчыкаў каля 600 000 долараў, прычым 90 000 з іх - гэта чысты заробак. Аднак у выніку такі падзаробак для затрыманых можа каштаваць вельмі дорага. Зараз у дачыненні да кожнага з іх заведзена крымінальная справа за лжэпрадпрымальніцтва. Санкцыя артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.