Новыя падрабязнасці справы атручання дзяцей з Рагачоўскага раёна

15 сентября 2017

Атрутную вадкасць, якую яны выпілі, адпачываючы ў санаторыі Светлагорскага раёна, прывёз самы старэйшы з пацярпелых. Бутэльку з настойкай чэмера (гэта сродак ад насякомых) 12-гадовы хлопчык узяў у бабулі. Зараз стан усіх пацярпелых дзяцей стабільны. Двое падлеткаў у рэанімацыі Гомельскай абласной бальніцы, траіх перавялі ў дзіцячае гастраэнтэралагічнае аддзяленне.

Нагадаем, напярэдадні з дыягназам “атручанне” пецярых дзяцей даставілі ў светлагорскую бальніцу. Пасля курсу дэтаксікацыі пацярпелых перавялі ў Гомель. На працягу дня будзе вырашацца пытанне аб выпісцы траіх дзяцей.