Некалькі гадзін правялі на рацэ барысаўскія ратавальнікі

3 февраля 2016

Байцы МНС пазбаўлялі ад лядовага палону ласіху. Адбылося гэта на абалоне ракі Бярэзіны. Па праломах лёду відаць, што звер спрабаваў выбрацца, але знясілеўшы, ласіха здалася, паклаўшы галаву на лёд. У такім становішчы яе ўбачыў егер, які і патэлефанаваў у службу 101. Ратавальнікі разрэзалі крыгу, стварыўшы выратавальны калідор, па якім жывёліна і выбралася на волю. Першае, што зрабіла знясіленая ласіха, - нягледзячы на выратавальнікаў, пайшла есці траву.