Наркотыкі ў цаццы знайшлі беларускія мытнікі

4 ноября 2017

Здаецца, бразготка, але не шуміць. Наркотыкі ў цаццы знайшлі беларускія мытнікі. У суправаджальных дакументах на пасылку з Украіны на адрас жыхара Гомельскай вобласці было ўказана, што перамяшчаецца дзіцячая бразготка. Аднак дзіўнае глухое пастукванне выклікала ў праваахоўнікаў пытанні. Дэмантаж паказаў, што "начыннем" з'яўляліся 5 пластмасавых колб з насеннем канопляў. Праваахоўнікі пачалі праверку - магчыма, ім удалося спыніць міжнародны канал наркатрафіку.