На трасе М3 у Віцебскай вобласці фура вылецела ў кювет

5 декабря 2018

Слізка на дарогах - аб гэтым папярэджваюць сіноптыкі і дарожная міліцыя Беларусі. На трасе М3 у Віцебскай вобласці фура вылецела ў кювет. Прычына - умовы надвор’я. Цяжкагруз гэтымі хвілінамі выцягваюць з меліярацыйнага канала пры дапамозе лябёдкі. Вадзіцель, па ўсёй бачнасці, не змог справіцца з кіраваннем. Начныя дажджы і мокры снег, якія прайшлі па ўсёй тэрыторыі Беларусі, раніцай ператварыліся ў лёд на дарогах і тратуарах.