Буйны канал наркатрафіку перакрылі байцы наркакантролю Мінскай вобласці

14 апреля 2017

Жыхар Гродна заказваў партыю забароненых прэпаратаў у Маскве і прыкладна за суткі развозіў кліентам у Барысаве і Мінску. У мужчыны падчас затрымання знайшлі больш за 300 грамаў гашышу і дзве сотні таблетак экстэзі. Пазней сілавікі выйшлі і на яго саўдзельніка. Хлопец з Навагрудка займаўся рознічным продажам. У яго тайніках знойдзена амаль паўкілаграма асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва Альфа-ПВП.

Падрабязнасці затрыманні наркадылера і эксклюзіўныя кадры - сёння вечарам у выніковым выпуску "Зоны Х".