Буйная партыя кантрафактнага алкаголю канфіскавана ў Жодзіне

16 октября 2018

Паводле інфармацыі міліцыі, спіртазмяшчальная вадкасць прызначалася для ценявога рознічнага продажу. Увогуле гэта 360 літраў фальсіфікаванай прадукцыі. Пад падазрэннем апынуўся 67-гадовы мясцовы жыхар, які нелегальна наладзіў збыт на тэрыторыі горада. Тавар яму прывозіў партнёр па бізнесе з суседняй краіны. Вытворчасць гарэлкі са спірту была наладжана ў склепе дома, там жа быў абсталяваны і склад. Гандаль таксама ішоў з падворка.

Вядома, што раней мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне. Зараз яму пагражае штраф - з улікам паўторнасці да двух з паловай тысяч рублёў.