Выпрабаванне падземных камунікацый траскучымі маразамі

18 января 2021

Аварыя ў Сцяпянцы лакалізавана, вядзецца падключэнне цяпла ў жылыя дамы. Нагадаю, сёння днём адбыўся прарыў падземных камунікацый з гарачай вадой на вуліцы Карвата ў Мінску. У выніку - спынілася падача цяпла ў 18-ць жылых дамоў і ў дзіцячы сад. Слуп белай пары, нібы шчыльны туман, распаўсюдзіўся на наваколле. На месца здарэння прыбылИ спецыялісты Мінскіх цепласетак, аператыўна ліквідавалі прарыў. Найперш была адноўлена падача цяпла ў дашкольную ўстанову, усе жылыя дамы - падключаць да 9-ці гадзін вечара.

Здарэнні напярэдадні адбыліся ў некаторых гарадах Мінскай вобласці

Так, у выхадныя без ацяплення заставаліся 7 шматкватэрных дамоў у Барысаўскім раёне, у Салігорску таксама  без цяпла і гарачай вады былі жыхары некалькіх шматпавярховак. Праблемы з халоднай  былі ў Смілавічах і Жодзіне. З-за нізкіх тэмператур камунальныя службы сталіцы і вобласці працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, энергетыкі кантралююць бесперабойную работу абсталявання. Аварыйна-рамонтныя брыгады дзяжураць кругласутачна і аператыўна выязджаюць на ліквідацыю наступстваў.