Генпракуратура аб мерах адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах

21 октября 2020

Вось якая статыстыка ўсіх крымінальных спраў, паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры, якія звязаны з масавымі беспарадкамі. Усяго з 9 жніўня ўзбуджана больш як 400 крымінальных спраў. Усе гэтыя эпізоды звязаныя з арганізацыяй і падрыхтоўкай дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, супраціўленнем або гвалтам па дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, - апаганеннем і псаваннем маёмасці, а таксама хуліганствам. Па ўсіх гэтых фактах ідуць разгляды. Шматлікія падазроныя ўжо прыцягнутыя да адказнасці.

Як растлумачылі ў пракуратуры, супраціўленне супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту або такой пагрозай прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. Адзначым, што пракуроры нацэльваюць праваахоўныя органы на рэалізацыю прынцыпу няўхільнасці адказнасці і ўстанаўленне ўсіх асоб, якія ўчынілі правапарушэнні і злачынствы супраць грамадскага парадку.