Да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй можа пагражаць былым топ-менеджарам БелАЗа

18 сентября 2018

Да 15 гадоў турмы з канфіскацыяй можа пагражаць былым топ-менеджарам БелАЗа за махінацыі з закупкамі. Сёння ў судзе Жодзіна пачаліся першыя слуханні. Сем чалавек абвінавачваюцца ў атрыманні і даванні хабару. Крымінальная схема закупкі металу ўскрылася яшчэ летась. Намесніка дырэктара ўзялі з доказамі злачынства пры атрыманні незаконнай узнагароды. 1 200 долараў Андрэю Дароніну перадаў прадстаўнік сталічнай кампаніі за вырашэнне пытання аб першачарговай аплаце партыі сыравіны. Таксама былі затрыманыя начальнік бюро і эканаміст БелАЗа, якія атрымлівалі хабар ад супрацоўнікаў той жа фірмы. Як высветліла следства, метал для патрэб завода закупліваўся па цэнах, якія перавышаюць рыначны кошт, за што прадстаўнікі прадпрыемства і атрымлівалі сістэматычную ўзнагароду.