Больш чым паўтара мільёна рублёў урону прад'яўляюць пяцярым беларускім прадпрымальнікам

10 октября 2019
Легальна яны займаліся пастаўкамі з тэрыторыі Еўрасаюза віна і грыбоў. Аднак ужо за межамі нашай краіны рэалізацыя шампіньёнаў станавілася незаконнай. Каб забяспечыць транзіт па Беларусі і ўезд на тэрыторыю Расіі еўрапейскіх грыбоў, выкарыстоўваліся машыны, ідэнтычныя па марцы і колеру, таксама падрабляліся тэхпашпарты і рабіліся дублікаты дзяржнумароў.

Пад выглядам віна грыбы бесперашкодна транспартавалі па тэрыторыі Беларусі, а ўжо ў Смаленскай вобласці, па словах аператыўнікаў, забароненыя ў Расіі еўрапейскія шампіньёны знаходзілі свайго збытчыка. Тавар прадаваўся за наяўныя  грошы, а махляры рыхтавалі новы пакет фальшывых дакументаў.

Зламыснікі павінны кампенсаваць нанесены дзяржаве ўрон. Агульная сума нявыплачаных падаткаў – больш за  1 мільён 600 тысяч рублёў. Узбуджаны шэраг крымінальных спраў, іх вядзе Следчы камітэт.