Беларускае пасольства ў Маскве правярае інфармацыю аб загінуўшых беларусах

5 марта 2016

Беларускае пасольства ў Маскве правярае інфармацыю аб беларусах, целы якіх выявілі напярэдадні. Два чалавекі атруціліся газам, выконваючы працы ў шахце падземнага калектара ў расійскай сталіцы. Двое мужчын, 35-ці і 27-мі гадоў, выконвалі газазварачныя працы ў адным з калектараў. Паводле папярэдніх звестак, прычына смерці - атручванне газам. Праваахоўнікі праводзяць праверку.