Алергічная рэакцыя на антыбіётык, хутчэй за ўсё, выпадковасць

23 января 2017

Так пракаменціравалі ў Міністэрстве аховы здароўя выпадак у Барысаве, дзе дзіця пасля ін'екцыі антыбіётыка патрапіла ў рэанімацыю. Школьніка ў стане анафілактычнага шоку пасля ўколу цэфтрыяксону ў бальніцу адвезлі бацькі. Медыкі мяркуюць, што алергічная рэакцыя ў хлопчыка магла здарыцца не толькі на антыбіётык, але і на раствор лідакаіну. Інцыдэнт адбыўся 20 студзеня. 11-гадоваму дзіцяці дома зрабілі ўкол антыбіётыка, які быў раствораны ў аднапрацэнтным лідакаіне. Праз дзесяць хвілін у яго з'явіўся сып, пачалося галавакружэнне і ваніты, дзіця стала задыхацца.