23 гады турмы за забойства сына

1 июня 2015

Іну Зубовіч прысудзілі да 23 гадоў турмы. У сталіцы абвясцілі прысуд жанчыне, якая ў студзені скінула з балкона свайго трохгадовага сына. Хлопчык загінуў на месцы. Нагадаем, што такім жорсткім спосабам маці спрабавала пакончыць з жыццём.

Неўладкаванае асабістае жыццё і матэрыяльныя цяжкасці, як тлумачыла падсудная, падвялі яе да апошняй рысы. Перад суіцыдам абвінавачаная напаіла малога алкаголем, выйшла на балкон і скінула дзіця ўніз. Аднак сама зрабіць крок у невядомасць не вырашылася. Падчас суду жанчына шчыра каялася і прасіла прызначыць ёй выключную меру пакарання. Але, паводле закона, жанчын у Беларусі не прысуджваюць да расстрэлу. Адзначым, што пракурор прасіла прызначыць Зубовіч 25 гадоў турмы.