У Кіеве гэтай ноччу невядомыя абстралялі з гранатамёта будынак тэлеканала "112 Украіна"

13 июля 2019

Вядома, што зламыснікаў было двое. Пашкоджаны фасад будынка і шыльда тэлекампаніі,  наконт  пацярпелых не паведамляецца. Ва ўкраінскай сталіцы ўведзены рэжым спецаперацыі. У паліцыі завялі крымінальную справу па артыкуле "Тэракт". Тых, хто мае да гэтага дачыненне, пакуль не вылічылі. Напярэдадні супрацоўнікі тэлеканала ўжо звярталіся ў СБУ і пракуратуру з просьбай абараніць іх ад запалохвання і пагроз з  боку радыкалаў.