Матчавая сустрэча Еўропа - ЗША

9-10 верасня 2019 года адбыўся лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША. 

Гісторыі вядомыя супрацьстаянні амерыканскіх і савецкіх спартсменаў, але бітва кантынентаў адбудзецца ўпершыню, таму гэтыя спаборніцтвы назвалі матчам стагоддзя. На абноўленым Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" ў Мінску сышліся каманды Еўропы і ЗША, гонар якіх абаранялі лепшыя спартсмены сусветных зборных,  сярод іх былі і  беларускія лёгкаатлеты. 

Шырока асвятлялі спаборніцтвы і каляспартыўныя падзеі журналісты Агенцтва тэленавін, Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і міжнароднага радыё "Беларусь", а ў эфіры тэлеканала "Беларусь 5" усе спаборніцтвы выйшлі ў прамой трансляцыі. 

 

На спаборніцтвах працавалі пяць рэжысёрскіх груп - чатыры беларускія і адна шведская. Белтэлерадыёкампанія задзейнічала лепшае высокатэхналагічнае абсталяванне і тры сучасныя перасовачныя тэлевізійныя станцыі. Спартыўны канал медыяхолдынга арганізаваў выязную студыю на стадыёне "Дынама", куды на інтэрв'ю прыходзілі лёгкаатлеты, трэнеры і эксперты.

Выпускі

Зараз у эфіры

15:25 Хоккей. Кубок Будущего. Новосибирск. Россия (U-20) - Казахстан (U-20). 1-2 периоды. Прямая трансляция. В перерыве Спорт-центр
Далей ДалейПраграма ТБ