Тэатр у дэталях

Кожны выпуск праграмы - гэта гісторыя аднаго спектакля, якую тэлеаўдыторыя адчуе ад пачатку да канца: ад узнікнення ідэі да фіналу. Гэта можа быць як нашумелая тэатральная прэм'ера, так і спектакль, які ўжо даўно заваяваў сэрцы гледачоў.

Разам са здымачнай групай праекта тэлегледачы пабываюць у вядучых і малавядомых тэатрах, наведаюць тэатральныя і драматургічныя лабараторыі, даследуюць тэатральную кухню. Апроч гэтага, праект дазволіць тэлеаўдыторыі быць у курсе падзей розных тэатральных фэстаў і конкурсаў.

Аўтар і вядучая праекта - Наталля Бібікава.

Зараз у эфіры

10:05 "Чатыры танкісты і сабака". Шматсерыйны мастацкі фільм. 4-я і 5-я серыі 12+
Далей ДалейПраграма ТБ