Хто я?

Апошнім часам у моладзевым асяроддзі ўсё большую папулярнасць набіраюць розныя квесты са мноствам загадак і алгарытмамі іх рашэння. Тэлеканал "Беларусь 2" выйдзе на вуліцы і прапануе гараджанам прайсці такі займальны квест.

Вядучы праекта "Хто я?" Павел Кіслы будзе шукаць удзельнікаў сярод выпадковых прахожых. Гульня заключаецца ў тым, што герой стане кімсьці іншым, але сам не будзе ведаць кім. Толькі на таблічцы будзе напісаны новы вобраз персанажа, але ён яе не ўбачыць. Гэта можа быць як гістарычная асоба - Уладзімір Ленін ці Юрый Гагарын, так і наш сучаснік - Мікалай Баскаў або Аляксандр Саладуха. Некаторым удзельнікам "пашанцуе", і яны, не ведаючы пра гэта, прымераць таблічку з надпісам "рукавіца" або "крэсла".

Любы сустрэчны зможа дапамагчы герою адгадаць, хто ён, але ва ўдзельніка будзе ўсяго толькі 3 хвіліны, каб задаць навадныя пытанні. Гулец паспрабуе скарыстацца падказкамі прахожых, якія змогуць адказваць толькі "так", "не", "не ведаю".

Пераможцы, якія здолелі адгадаць слова на таблічцы, атрымаюць падарункі ад тэлеканала і партнёраў праграмы.

Зараз у эфіры

20:55 "Тата папаў". Рэаліці-шоу (16+)
Далей ДалейПраграма ТБ