Гісторыі рамонту

У дзённым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" - пазнавальны праект "Гісторыі рамонту", дзякуючы якому гледачы даведаюцца, як стварыць дом са "сваім" тварам і непаўторным стылем, а таксама як выйсці за рамкі стэрэатыпаў і знайсці свой вобраз. "Гісторыі рамонту" - гэта наглядная падказка гледачам, як упісаць свет у дом і дом у свет. Гэта гісторыя, якая аб'ядноўвае мінулае і будучыню ў бачнай сучаснасці. Выпускі праекта дапамогуць тэлеаўдыторыі ўбачыць і зразумець агульную карціну таго, як стварыць цэласны вобраз дома, у якім хочацца жыць, а гэта можа далёка не кожны. У кожным выпуску "Гісторыі рамонту" аўтар і вядучая Алеся Зелянко будзе прыходзіць у госці да каго-небудзь, каб распавесці гледачам гісторыі, як былі створаны тыя або іншыя дамы: якія архітэктурна-дызайнерскія рашэнні былі ўвасоблены ў жыццё, якія элементы дапамаглі стварыць пэўны стыль і вобраз. Гледачам будуць прадэманстраваны таксама і тэхналагічныя моманты, адсыланні да агульначалавечай гісторыі, модныя тэндэнцыі, увасобленыя на практыцы пажаданні гаспадароў.

Выпускі

04.02.2017 
28.01.2017 
07.01.2017 
24.12.2016 
17.12.2016 
10.12.2016 
03.12.2016 
26.11.2016 
19.11.2016 
Глядзець іншыя выпускі

Зараз у эфіры

09:10 Главный эфир
Далей ДалейПраграма ТБ