Інфармацыйна-аналітычная праграма "Белорусское времечко"
Галоўнае прызначэнне праграмы - дапамагаць гледачам у рашэнні самых складаных сітуацый і сумеснымі высілкамі знаходзіць адказы на актуальныя жыццёвыя пытанні. Сёння "Белорусское времечко" - самая народная праграма на беларускім тэлебачанні.
Тэлегледачы заўсёды з нецярпеннем чакаюць сустрэч з вядучымі і карэспандэнтамі праекта. Гэтаму ёсць простае тлумачэнне, бо праблемы, якія абмяркоўваюцца ў прамым эфіры, не надуманыя, у "Белорусское времечко" звяртаюцца па падтрымку, па дапамогу і параду. Аўдыторыя праграмы - спажывец, якім, па сутнасці, з'яўляецца кожны чалавек, а інтарэсы і запыты сучаснага спажыўца год ад года растуць.