Прэм'ера! Меладрама "Пастка на тры персоны"

Паводле аднайменнай аповесці Наталлі Аляксандравай з цыкла "Тры сяброўкі ў пошуках грошай і шчасця".

Каця, Жанна і Ірына - бесклапотныя сяброўкі бальзакаўскага ўзросту. Сакрэтаў паміж імі даўно няма, яны прывыклі ўсё расказваць адна адной і дапамагаць у любой бядзе. Ім не трэба шукаць непрыемнасці, непрыемнасці іх самі знаходзяць.

У Каці радасць: яе каханы муж Валік, ён жа прафесар Краквін, вярнуўся з працяглай экспедыцыі. Аднак гэтая радасць азмрочваецца нечаканай неспадзеўкай: Валянцін прывёз на радзіму не самы звычайны "сувенір" - другую жонку. Але гэта толькі палова бяды: нехта забівае суседку Каці - бурклівую бабульку. Самае жудаснае, што на месцы здарэння над целам застаюць Кацінага мужа, і зараз ён галоўны падазроны. Каб выратаваць невінаватага, сяброўкі аб'ядноўваюць высілкі ва ўласным расследаванні…

Іранічны дэтэктыў, Расія, 2017 г.

Рэжысёр - А. Празнікаў.

У ролях: А.Юганава, К.Капанава, Ю.Такшына, А.Макагон, Н.Джанелідзэ, І.Дзямідаў, В.Краскоўская, А.Мышынскі.


Зараз у эфіры

19:00 Новости
Далей ДалейПраграма ТБ

аўторак - пятніца ў 13:10
панядзелак - чацвер у 17:05
кожную суботу ў 12:10 і нядзелю ў 12:35
аўторак - пятніца ў 13:45