Прэм'ера! Меладрама "Студня забытых жаданняў"

З запаснікаў музея выкрадзена шкатулка. Усе доказы паказваюць на Фёдара, сына супрацоўніцы музея Веранікі Башылавай. Ніка ж упэўнена, што яе хлопчык нічога не мог выкрасці…

Але чаму тады ён хаваецца і не адказвае на яе званкі? Сітуацыя становіцца па-сапраўднаму небяспечнай, калі ўсе даведваюцца пра забойства антыквара Васіля Дзмітрыча - чалавека, які апошнім трымаў у руках выкрадзеную шкатулку. На дапамогу Ніцы прыходзіць знаёмы загінуўшага Алег Ніканаў. Ён мяркуе, што злачынцы палююць зусім не на выкрадзены музейны экспанат…

Формула поспеху раманаў Таццяны Усцінавай, паводле якіх ужо зняты некалькі дзясяткаў шматсерыйных фільмаў, - спалучэнне дэтэктываў з меладрамай. Героі - звычайныя людзі, якія воляй лёсу апынуліся ў віры неверагодных крымінальных і рамантычных авантур. Да ўдзелу ў праектах запрашаюцца такія зоркі, як Вікторыя Талстаганава, Аляксандр Лазараў, Ірына Пегава, Павел Трубінер, Дзмітрый Арлоў, Марыя Парошына, Данііл Страхаў, Ігар Ліфанаў, Алеся Судзілоўская і многія іншыя.

Дэтэктыўная меладрама, Расія, 2016 г.

Рэжысёр - П.Амелін.

У ролях: П.Трубінер, Р.Някрасаў, І.Гарачава, Г.Шціль, А.Ваха, Э.Раманаў, С.Шуткіна, З.Бурак.

Зараз у эфіры

07:30 Доброе утро, Беларусь!
Далей ДалейПраграма ТБ

аўторак - пятніца ў 13:10
панядзелак - чацвер у 17:05
кожную суботу ў 12:10 і нядзелю ў 12:35
аўторак - пятніца ў 13:45