Меладрама "Каханне гаворыць"

Любе Данской давялося выйсці замуж за нялюбага чалавека пасля таго, як яе, цяжарную, кінуў хлопец. Сямейнае жыццё не задалося. Муж страціў працу і пачаў піць. Калі па яго віне ледзь не загінулі маці Любы і яе маленькі сын, гераіня вырашыла, што трэба нешта змяняць.

Яна становіцца палюбоўніцай мясцовага аўтарытэта Пашы і едзе з ім у Маскву, дзе імкліва робіць кар'еру. Праз сем гадоў Люба становіцца ўладальніцай сеткі манікюрных салонаў. Але раптам палюбоўнік здраджвае ёй і адбірае бізнес.

Неўзабаве з'яўляецца былы муж Любы і прад'яўляе правы на сына. Ад стрэсу гераіня пачынае заікацца. Яна сыходзіць ад Пашы і адпраўляецца ў вёску да вядомага лагапеда Сяргея. На здзіўленне Любы, незвычайныя метады новага доктара даюць вынікі. Ёй хутка ўдаецца паправіцца, а неўзабаве яна разумее, што пакахала Сяргея. Аднак сысці ад свайго мінулага аказваецца не так проста…

Меладрама, Расія, 2015 г.

Рэжысёр - А.Лібенсан пры ўдзеле В.Татарскага

У ролях: В.Сутулава, М.Звераў, Я.Осіпава, А.Цярэнцьеў, А.Бальшакоў, В.Кірсанава-Мірапольская.