Меладрама "Лесвіца ў нябёсы"

"Лесвіца ў нябёсы" - адаптацыя карэйскага фармату Stairway to Heaven.

Спадчыннік імперыі багатага бізнесмена Арцём Руднеў і дачка таленавітага архітэктара Ганна Вяземская сябруюць з дзяцінства. Разам яны перажываюць шмат радасцяў і нягод: спачатку памірае бацька Арцёма, затым маці Ганны. Паступова іх дзіцячае сяброўства перарастае ў чыстае юнацкае каханне. Каханне моцнае і светлае, якое сышло з нябёс. Яны гатовыя правесці ўсё жыццё на любімым беразе іх дзяцінства, але ў жыцця на іх свае планы...

Пасля другога шлюбу бацькоў жыццё маладых людзей змяняецца - у іх новых сем'ях не вельмі рады закаханасці, якая развіваецца паміж падлеткамі. У мачахі Ані, актрысы Аўдоцці Макаравай, двое дзяцей ад першага шлюбу - Трыстан і Ізольда. Ізольда зайздросціць жыццю, якое вядзе зводная сястра, і мае намер адабраць у яе ўсё, уключаючы Арцёма. Ды і яе маці ўсяляк спрабуе выдаць сваю дачку за хлопца, які дзякуючы айчыму стаў спадчыннікам вялізнага багацця.

На шляху герояў чакае шмат цяжкасцей: падман і здрада, горыч страты блізкіх і дапамога ад самых нечаканых людзей. Ці змогуць Ганна і Арцём стойка супрацьстаяць лёсу і захаваць сваё каханне?

Рамантычная драма, Расія, 2015 г.

Рэжысёры: Р.Любаміраў, М.Абакелія.

У ролях: В.Жытніцкая, М.Арамян, К.Сімаходская, Н.Крапалаў, Я.Сакалоўская, А.Пяскоў, А.Дарохіна, І.Карташоў, Д.Аласанія, В.Баранава, В.Амірханава.

Зараз у эфіры

19:20 Семейная сага "Стенограмма судьбы". Заключительные серии (16+)
Далей ДалейПраграма ТБ

аўторак - пятніца ў 13:10
панядзелак - чацвер у 17:05
кожную суботу ў 12:10 і нядзелю ў 12:35
аўторак - пятніца ў 13:45