Манускрыпт
Цыкл перадач прысвечаны знакавым падзеям, персонам і фактам з беларускай гісторыі. Расказаныя ў даступнай лёгкай форме ў суправаджэнні беларускай этнічнай і фолкавай музыкі будуць цікавыя як моладзі, так і людзям старэйшага ўзросту. А арыгінальная аўтарская падача, гістарычны і культуралагічны падыход паспрыяюць пашырэнню далягляду слухачоў і ўстойліваму фарміраванню пачуцця патрыятызму і гонару за свой народ і краіну. Аўтар і вядучы Лявон Казакоў