Расія здымае абмежаванні на пастаўку сельгаспрадукцыі з 9 беларускіх прадпрыемстваў

22 мая 2017

Пра гэта сёння заявіў Міністр сельскай гаспадаркі Расіі Аляксандр Ткачоў у эфіры тэлеканала "Расія 24" па выніках перамоў з беларускім бокам.

Міністр удакладніў, што "сёння адкрылі два прадпрыемствы па перапрацоўцы мяса, якія будуць пастаўляць у асноўным ялавічыну на расійскі рынак, і сем малаказаводаў, якія будуць пастаўляць на расійскі рынак натуральнамалочную прадукцыю". Паводле слоў Ткачова, праз 7-10 дзён пройдуць перамовы па адкрыцці астатніх беларускіх прадпрыемстваў.