Беларусь XXI

Праект "Беларусь XXI - гэта цыкл хранікальна-дакументальных фільмаў, якія распавядаюць пра тое, як змянілася краіна за два дзесяцігоддзі суверэннай гісторыі.   Серыі праекта будуць пададзены ў храналагічным парадку. Як заяўляюць аўтары новага цыкла, "Беларусь XXI" - гэта спроба ўспомніць, якой была краіна ў 90-я гады, з якіх пазіцый прыйшлося стартаваць маладой дзяржаве. Праект у большай ступені створаны на візуальным успрыманні, а таму ў фільмах будзе паказана шмат архіўнага відэа.  У першых серыях - Беларусь на зломе стагоддзяў, тысячагоддзяў і эпох. Першыя крокі нашай краіны як незалежнай дзяржавы: развал эканомікі, дэфіцыт, галапуючая інфляцыя. Як выжывала большасць, пакуль нажываліся адзінкі? 1994-ы год. Паваротны пункт у найноўшай гісторыі: выбары прэзідэнта. 1995-ы і 1996-ы. Станаўленне маладой незалежнай Беларусі: новыя дзяржаўныя сімвалы, правал першай спробы "каляровай" рэвалюцыі, шматвектарнасць - як знешнепалітычны выбар. Гады і імгненні да нулявых - пра ўсё гэта і не толькі ў дакументальным цыкле "Беларусь XXI".    Над цыклам серый працуе творчая група журналістаў АТН. Кіраўнік праекта - Іван Эйсмант. Прадзюсар - Марат Маркаў. 

Выпускі

 

Выпускі

"Беларусь XXI". Дзясятая серыя
"Беларусь XXI". Дзевятая серыя
"Беларусь XXI стагоддзе». Восьмая серыя
"Беларусь XXI". Сёмая серыя
"Беларусь XXI". Шостая серыя
"Беларусь XXI". Пятая серыя
"Беларусь XXI". чацвёртая серыя