Ведай нашых. Рыа-2016

Ведай нашых. Рыа-2016

Канал "Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапануюць новы праект "Ведай нашых". За месяц да старту Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра ў рамках "Панарамы" журналісты пазнаёмяць тэлегледачоў з тымі відамі спорту, у якіх прымуць удзел беларусы.

На ХХХI Алімпійскіх гульнях беларускія зборныя будуць прадстаўлены ў 25 відах спорту. Пра гісторыю кожнага з гэтых відаў, пра развіццё спорту ў Беларусі і дасягненні нашых спартсменаў распавядзе праект Агенцтва тэленавін "Ведай нашых". Апроч гэтага, у праекце будуць названыя канчатковыя склады нацыянальных зборных, якія ў выніку пазмагаюцца за гонар нашай краіны ў Рыа.

Пры гэтым невядомыя шырокай аўдыторыі факты журналісты пададуць даступнай мовай. Колькі важаць молат і ядро для кідання? Як раскладваецца дыстанцыя лёгкаатлетам у бегу? Ці адрозніваюцца грыфы штангі цяжкаатлетаў у мужчын і жанчын? Адказы на ўсе гэтыя пытанні - у новым праекце журналістаў аддзела спартыўных навін АТН.

"Кожны з нас прапусціў алімпійскі від спорту праз сябе. Хтосьці з вяслом у руках, а хтосьці на батуце аказваўся ў гушчы падзей, і я спадзяюся, што дадзены праект АТН здолее годна прадставіць нашы каманды тэлегледачам і падрыхтаваць балельшчыкаў да галоўных стартаў чатырохгоддзя", - падзяліўся адзін з аўтараў праграмы "Ведай нашых" Мікалай Стула.

Выпускі

 

Выпускі

Дзюдо
Парусны спорт
Пяцібор'е
Спартыўная гімнастыка
Настольны тэніс
Бокс
Цяжкая атлетыка
Cтральба
Сінхроннае плаванне і скачкі ў ваду
Скачкі на батуце
Стральба з лука
Таэквандо
Тэніс
Мастацкая гімнастыка
Плаванне
Байдарка