Усё як мае быць

Усё як мае быць

"Усё як мае быць" - цыкл з васьмі хранікальна-дакументальных фільмаў, галоўная задача якіх - паказаць гледачам дружалюбнасць і падабенства беларускага і кітайскага народа, а таксама прадэманстраваць выгадныя бакі ўзаемнага двухбаковага супрацоўніцтва. Падзеі ў праекце паралельна разгорнуцца на тэрыторыі Беларусі і Кітая", - адзначае адзін з аўтараў праекта Ян Пашкевіч.

Цыкл распавядзе аб прыродных багаццях, культурна-гістарычнай спадчыне, аб запаведніках і палацах, аб унікальных традыцыях беларускай і кітайскай кухні, экалагічным турызме, а таксама дасягненнях і сумесных праектах нашых краін.

Кожны выпуск прысвечаны дэталёваму аналізу асобных сфер і кірункаў жыцця дзяржаў. Напрыклад, серыя пра спорт высокіх дасягненняў распавядзе і пакажа, як сталіцы дзвюх краін рыхтуюцца да правядзення найбуйнейшых кантынентальных і міжнародных стартаў: Мінск - да II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, Пекін - да XXIV зімовай Алімпіяды ў 2022.

Прагучыць у фільмах і тэма малой радзімы. Аўтары раскажуць пра факультэт па вывучэнні беларускай мовы, які з'явіўся ў Паднябеснай, традыцыйныя кітайскія храмы, узорныя вёскі часоў старшыні Маа, а таксама пра малую радзіму вялікіх людзей.

Сваімі ўражаннямі аб жыцці ў Кітаі і Беларусі ў выпусках "Усё як мае быць!" падзеляцца іншаземцы, якія калісьці пераехалі ў адну з краін.

Выпускі

 

Выпускі

Серыя 8. "Малая Радзіма вялікіх людзей". Частка 2
Серыя 7. "Малая Радзіма вялікіх людзей". Частка 1
Серыя 6. "Справа тэхнікі"
Серыя 5. "Алімпійскія традыцыі"
Серыя 4. "Нітка аднаго пояс"
Серыя 3. "Спадчына стагоддзяў"
Серыя 1
Серыя 2