Нашы гульні

Нашы гульні

Праект АТН "Нашы гульні" з самымі актуальнымі навінамі аб падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў выходзіць штотыдзень на "Беларусь 1" у рамках праграмы "Панарама".

На II Еўрапейскіх гульнях Белтэлерадыёкампанія задзейнічае чатыры суперсучасныя ПТС "Еўфрасіння", "Яніна", "Рагнеда" і "Паўліна", якія будуць працаваць на 5 дысцыплінах. Адна платформа адолее адразу дзве: веласпорт на трэку і на шашы. За беларускімі апаратнымі на колах - цырымоніі адкрыцця і закрыцця, лёгкая атлетыка на стадыёне "Дынама", усе віды акрабатыкі і гімнастыкі на "Мінск-Арэне", барацьба і самба ў Палацы спорту. Перад II Еўрапейскімі гульнямі ўсе 4 тэледзівы Белтэлерадыёкампаніі пройдуць эфірны тэст-драйв.

Тэлевізіёншчыкі падладзяцца індывідуальна пад кожны з прапанаваных відаў спорту. Напрыклад, на велагонках будуць усталяваныя камеры на верталётах і байках, а падчас спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ - на катамаранах і квадракоптарах.

Выпускі

 

Выпускі

Нашы гульні (29.03.2019)
Нашы гульні. (2019/02/27)