Аб агенцтве

Агенцтва навін…Вы па-ранейшаму ў цэнтры падзей на канале "Беларусь 1" і "Беларусь 24".
Аператыўнасць, дакладнасць, кампетэнтнасць. Стварэнне якаснага канкурэнтаздольнага тэлепрадукта, які адпавядае духу, менталітэту і густам сучаснага беларускага гледача - гэта наша задача.


Мы - супрацоўнікі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Штодня больш за трыста спецыялістаў знаёмяць гледачоў "Беларусь 1" і спадарожнікавага "Беларусь 24" з аглядамі найбольш значных падзей у краіне і за мяжой. Дасягненні беларускага народа, жыццё простых людзей - усё, чым жыве Беларусь.

Мы - Першыя. Агенцтва тэленавін першым з нацыянальных інфармацыйных службаў пачынае сваю працу ў эфіры ў 7 раніцы і заканчвае далёка за поўнач. Гэта не толькі "Навіны". Каманда АТН рыхтуе больш за 30 пастаянных тэлевізійных праектаў. Усе яны заслужылі прызнанне і знайшлі свайго тэлегледача.

Агенцтва тэлевізійных навін - адно з асноўных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі. АТН - інфармацыйная крыніца нумар адзін у краіне.

Гледачам "Беларусь 1" і тэлеканала "Беларусь 24" даступная інфармацыя, якая іх цікавіць, пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае і культурнае жыццё Беларусі і за яе межамі.

Агенцтва тэлевізійных навін аснашчана самай сучаснай тэхнікай для падрыхтоўкі і перадачы ў эфір "гарачых матэрыялаў" з любога пункта краіны і свету.

Энергічная каманда Агенцтва тэлевізійных навін заўсёды імкнецца быць у цэнтры таго, што адбываецца, адчуваць жыццё ва ўсёй яго паўнаце і, вядома ж, дзяліцца з гледачамі самай аператыўнай, важнай і аб'ектыўнай інфармацыяй. Аб падзеях у Беларусі і аб нашым поглядзе на галоўныя міжнародныя тэмы даведваюцца дзякуючы спадарожнікаваму тэлеканалу "Беларусь 24" у СНД, Еўропе і Азіі. З самай свежай інфармацыяй нас можна знайсці ў сусветнай сетцы. Таму мы сёння з гонарам гаворым: "Нас глядзіць увесь свет!".