Лукашэнка: Свята Дня беларускага пісьменства стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян

Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі - у гасцінным Добрушы. Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з'ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў. Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства. Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства. Жадаю ўдзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця. Аляксандр Лукашэнка. Фото:БелТА Читайте также: Где показывают Минск до реставрации и лечат шепотом? Культурные явки - в рубрике "Променад" В Добруше отмечают День белорусской письменности Эксперты Беларуси и России опубликовали топ-12 книг о справедливости
04.09.2022 12:00

Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі - у гасцінным Добрушы.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з'ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

Жадаю ўдзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.


Аляксандр Лукашэнка.


Фото:БелТА

Читайте также:





Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Сейчас читают

Рекомендуем

Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =