У Дзень роднай мовы дашкаляты, вучні і студэнты паказалі свае веды беларускай мовы

Дзеці штодзень гавораць па-беларуску ў гульнявым цэнтры "Казка-горад" Смілавіцкага садка. Матчына - так ласкава называюць сваю мову беларусы, бо першыя родныя словы мы чуем менавіта ад калыскі, ад сям'і. Дзякуючы самабытнай моўнай спадчыне нацыя не страчвае  сваю моўную культуру, захоўвае сваю непаўторнасць і ідэнтычнасць.  У нашай краіне да нацыянальнай мовы ставяцца з асаблівай беражлівасцю і трапятаннем. Скарбонку трапных слоў ад дашкалят, вучняў і студэнтаў  у Дзень роднай мовы сабрала наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская. Беларус Несцерка вітае маленькіх землякоў. Моўную хвілінку ладзіць не за партамі -  квест-інтэрактыў у забаўна-пазнавальным фармаце. Назаві герояў народных казак, падбяры малюнак, які адпавядае беларускаму слову, і выправі памылкі ў вядомых прымаўках. Заданні на мове?!  Лёгка. Гэтыя дзеці штодзень гавораць па-беларуску. Заняткі ў гульнявым цэнтры "Казка-горад" Смілавіцкага садка  толькі частка адукацыйна-выхаваўчай праграмы, якую ажыццяўляюць 13  педагогаў.  Смілавіцкі дзіцячы садок № 2 сваю гісторыю вядзе з 80-х. А напачатку 2000-х установа атрымала статус беларускамоўнай. З ясельнай групы да выпускнікоў дзетак тут навучаюць роднаму слову - усе заняткі праходзяць па-беларуску. Атрыманыя ад настаўнікаў веды дзеці нясуць дадому сваім татам і мамам. Так мацуецца і адраджаецца беларуская сямейная традыцыя.  Каларытная традыцыя Дня роднай мовы - батлеечны спектакль. А яшчэ паэтычныя прызнанні ад саміх дашкалят.  А гэтай моладзі сённяшні дзень дасць адзнаку. Да свята роднай мовы - традыцыйная дыктоўка. Праходзіць у кожнай школе. У першай гімназіі Слуцка традыцыя спасціжэння роднай мовы  - ад часоў ВКЛ. Біяграфія ўстановы - з 1612 года і магнатаў Радзівілаў. Як і гісторыю, роднае слова продкаў  сучаснікі тут шануюць. А свае веды гімназісты дэманструюць падчас алімпіяды па беларускай мове "Бусляня". Для ахвотнікаў авалодваць мілагучным словам па-за школьнай праграмай  ва ўстанове арганізаваны дадатковыя факультатывы. Чутны пранонс, але раманс Багдановіча згадваецца і гучыць асабліва кранальна з вуснаў ураджэнца М'янмы. Аунч Кхант Він - не адзіны з замежных студэнтаў, хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце разам з дакладнымі навукамі і тэхнічнымі спецыяльнасцямі спасцігае і беларускую мову і літаратуру. Філіп Бас спявае на мандзінцы (нацыянальная мова Гамбіі). І кожны сёння, у Дзень роднай мовы,  дзе б ні вучыўся, дзе б ні працаваў, ні жыў стараецца аддаць даніну павагі і любові тым словам, якія ўпершыню чулі ад матулі. Нездарма родная мова для кожнага чалавека завецца матчынай.  
21.02.2023 18:45

Дзеці штодзень гавораць па-беларуску ў гульнявым цэнтры "Казка-горад" Смілавіцкага садка.

Матчына - так ласкава называюць сваю мову беларусы, бо першыя родныя словы мы чуем менавіта ад калыскі, ад сям'і. Дзякуючы самабытнай моўнай спадчыне нацыя не страчвае  сваю моўную культуру, захоўвае сваю непаўторнасць і ідэнтычнасць.  У нашай краіне да нацыянальнай мовы ставяцца з асаблівай беражлівасцю і трапятаннем. Скарбонку трапных слоў ад дашкалят, вучняў і студэнтаў  у Дзень роднай мовы сабрала наш карэспандэнт Наталля Бардзілоўская.

Беларус Несцерка вітае маленькіх землякоў. Моўную хвілінку ладзіць не за партамі -  квест-інтэрактыў у забаўна-пазнавальным фармаце. Назаві герояў народных казак, падбяры малюнак, які адпавядае беларускаму слову, і выправі памылкі ў вядомых прымаўках.

Заданні на мове?!  Лёгка. Гэтыя дзеці штодзень гавораць па-беларуску. Заняткі ў гульнявым цэнтры "Казка-горад" Смілавіцкага садка  толькі частка адукацыйна-выхаваўчай праграмы, якую ажыццяўляюць 13  педагогаў. 

Смілавіцкі дзіцячы садок № 2 сваю гісторыю вядзе з 80-х. А напачатку 2000-х установа атрымала статус беларускамоўнай. З ясельнай групы да выпускнікоў дзетак тут навучаюць роднаму слову - усе заняткі праходзяць па-беларуску.

Атрыманыя ад настаўнікаў веды дзеці нясуць дадому сваім татам і мамам. Так мацуецца і адраджаецца беларуская сямейная традыцыя. 

Каларытная традыцыя Дня роднай мовы - батлеечны спектакль. А яшчэ паэтычныя прызнанні ад саміх дашкалят. 

А гэтай моладзі сённяшні дзень дасць адзнаку. Да свята роднай мовы - традыцыйная дыктоўка. Праходзіць у кожнай школе.

У першай гімназіі Слуцка традыцыя спасціжэння роднай мовы  - ад часоў ВКЛ. Біяграфія ўстановы - з 1612 года і магнатаў Радзівілаў. Як і гісторыю, роднае слова продкаў  сучаснікі тут шануюць. А свае веды гімназісты дэманструюць падчас алімпіяды па беларускай мове "Бусляня". Для ахвотнікаў авалодваць мілагучным словам па-за школьнай праграмай  ва ўстанове арганізаваны дадатковыя факультатывы.

Чутны пранонс, але раманс Багдановіча згадваецца і гучыць асабліва кранальна з вуснаў ураджэнца М'янмы. Аунч Кхант Він - не адзіны з замежных студэнтаў, хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце разам з дакладнымі навукамі і тэхнічнымі спецыяльнасцямі спасцігае і беларускую мову і літаратуру.

Філіп Бас спявае на мандзінцы (нацыянальная мова Гамбіі). І кожны сёння, у Дзень роднай мовы,  дзе б ні вучыўся, дзе б ні працаваў, ні жыў стараецца аддаць даніну павагі і любові тым словам, якія ўпершыню чулі ад матулі. Нездарма родная мова для кожнага чалавека завецца матчынай.

 




Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =