Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала цёплая вільготная паветраная маса. Месцамі па краіне туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. 12 снежня ў народным календары Парамон. Аглядалі палеткі, ці многа снегу на іх. І можна было пачуць: "Зіма без снегу - не будзе хлеба". Захаваліся на гэты дзень і шматлікія прыкметы пра надвор’е: калі на Парамона снег - зайграе мяцеліца аж да Міколы Зімовага (да 19 снежня). Калі ўначы на небе зоркі яркія, бліскучыя - чакай маразоў, калі цьмяныя - цёплае надвор’е ўстановіцца.  Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 12 снежня: самая халодная ноч была ў Віцебску ў 1963 годзе - амаль 28 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Высокім у 1994-м - больш за 11 градусаў цяпла.
11.12.2019 21:45
Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала цёплая вільготная паветраная маса. Месцамі па краіне туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.

12 снежня ў народным календары Парамон. Аглядалі палеткі, ці многа снегу на іх. І можна было пачуць: "Зіма без снегу - не будзе хлеба". Захаваліся на гэты дзень і шматлікія прыкметы пра надвор’е: калі на Парамона снег - зайграе мяцеліца аж да Міколы Зімовага (да 19 снежня). Калі ўначы на небе зоркі яркія, бліскучыя - чакай маразоў, калі цьмяныя - цёплае надвор’е ўстановіцца. 

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 12 снежня: самая халодная ноч была ў Віцебску ў 1963 годзе - амаль 28 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Высокім у 1994-м - больш за 11 градусаў цяпла.



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =