Я так разумею, што традыцыйны Шчодры вечар у наш час супадае з святкаваннем Старага Новага года. А на самой справе, гэта якое свята? І як і калі тады нашы продкі святкавалі звычайны Новы год?

Я так разумею, што традыцыйны Шчодры вечар у наш час супадае з святкаваннем Старага Новага года. А на самой справе, гэта якое свята? І як і калі тады нашы продкі святкавалі звычайны Новы год?
Аляксей Абрамчук: Справа ў тым, што стары Новы год - гэта такое сучаснае паняцце. Для нашых продкаў гэта проста быў Новы год. Таму, што Шчодры вечар, напярэдадні Новага года. Грыгарыянскі каляндар увялі на нашых землях у 1918 годзе бальшавікі. Да гэтага з 1901 года ў складзе Расійскай імперыі мы карысталіся юліянскім календаром. Яго розніца з грыгарыянскім 13 дзён. І гэта ў Расійскай імперыі быў афіційны Новы год. Вось ён ішоў пасля Шчодрага вечара. Католікі карысталіся грыгарыянскім календаром. І Новы год - гэта не такое было вялікае свята. Галоўнае - гэта Каляды, Раство. Было яшчэ такое свята Васілле, якое супадала з Новым годам. Перад Новым годам і Вадохрышчам  - вось гэта тры куцці. Тры рытуальныя трапезы - гэта было важным.
 
Смотреть все выпуски

Новости