Какие экспонаты в музее представляют наибольшую ценность?
Сяргей Вечар: Пытанне вельмі простае, з аднаго боку, з другога, вельмі  складанае, таму што  ўсе прадметы, якія камплектуюцца  ў музеі, непаўторныя. Гэта арыгіналы, і кожны з іх  мае сваю адметнасць.  Як усе дзеці для нас роўныя,  так і ўсе экспанаты цікавыя (на сённяшні дзень звыш 32 тысяч арыгінальных  музейных прадметаў утрымліваецца ў нашым музеі). Безумоўна,  ёсць тыя, якія па сваім мастацкім узроўні істотна вылучаюцца. І, канечне, можна колькі слоў пра іх сказаць. У нас вельмі цікавая, вельмі змястоўная калекцыя нацыянальнага сакральнага мастацтва 16-18 стагоддзяў. Гэта абразы праваслаўныя, уніяцкія, каталіцкія, якія выразна адрозніваюцца ад падобных абразоў украінскіх, рускіх - нашых суседніх краін. Мы можам казаць пра беларускую школу. Да прыкаду, мы сфарміравалі выставу (яна мяняецца, безумоўна) і менавіта абразы беларускай школы  ў  нас пабывалі толькі апошнім часам у Ватыкане. Гэта была знакамітая выстава ў музеях Ватыкана, у Таледа ў Іспаніі. Цяпер у тым жа Княстве Ліхтэнштэйн экспануюцца 36 абразоў нашай беларускай школы. А ўсяго мы маем іх значна больш. Яны прадстаўлены і ў экспазіцыі, і ў выставачнай дзейнасці,  працягваецца іх рэстаўрацыя.

У свой час, у 70-я гады, многія храмы былі зачыненыя, і сакральныя рэчы, якія там знаходзіліся (абразы, скульптуры) -  яны парахнелі і гіблі. Іх трэба было ратаваць. І былі экспедыцыі не толькі з Акадэміі навук, але і Нацыянальны мастацкі музей удзельнічаў у тых экспедыцыях: прывозілі экспанаты, штосьці рэстаўравалі адразу, да чагосьці рукі не даходзілі, бо гэта вельмі карпатлівы працэс. Штосьці нават ляжыць да сённяшняга дня. І мы паступова да гэтага звяртаемся, бяром канкрэтны твор і выдаём яго праз  наш рэстаўрацыйны савет канкрэтнаму рэстаўратару, ён займаецца - і потым праз некаторы час мы можам гэта прадставіць шырокай публіцы. Гэта фактычна як другое нараджэнне таго ці іншага музейнага прадмета.

 
Смотреть все выпуски

Новости