Онлайн-конференция к Международному дню музеев

Онлайн-конференция к Международному дню музеев

Онлайн-конференция к Международному дню музеев
Ежегодно 18 мая мир отмечает Международный день музеев. В Минске центром празднования традиционно станет Национальный художественный музей. Вечером здесь ожидают гостей на "Ночь музеев". Организаторы обещают, что событие принесет еще больше впечатлений. Тематика "Ночи" - "Шестое чувство". В каждом зале будет  своя экспозиция, а еще можно будет стать экспертом и разгадать тайны символов на полотнах коллекции музея.

Чем еще будут удивлять организаторы, как пополняются фонды музея, какие новые выставки стоит посетить, узнаем во время онлайн-конференции. Гостем стал заместитель генерального директора по реставрации и фондовой работе Сергей Вечер. 

Добрый день! Не раз бывали на проекте "Ночь музеев" именно у вас. Расскажите, как разрабатывается программа? Откуда вдохновение и, возможно, у кого-то подсматриваете идеи?

Елена (Неизвестно):
Сяргей Вечар: Дзякуй за пытанне! Па-першае, хачу павіншаваць з надыходзячым Міжнародным днём музеяў. Хоць гэта і прафесійнае свята, але ўсё-такі большасць людзей раз-пораз наведвае музеі. І таму, я думаю, свята наша агульнае.

Што тычыцца канкрэтна Ночы музеяў, якая будзе ў суботу. Ужо 14-ты раз наш музей прымае ўдзел у гэтай акцыі. Усю ноч мы не працуем. Калі звычайна музей працуе да 20 гадзін, то тут мы ўжо працуем да 24 гадзін. Пакуль працуе грамадскі транспарт, людзі могуць наведаць музей. Адкуль гэтыя ідэі нараджаюцца? Мы маем у нашым штаце асветніцкі аддзел, а ў яго складзе - сектар маркетынгу, які займаецца менавіта і такімі праектамі. І за тыя гады, якія ў нас адбываецца Ноч музеяў (а яшчэ ў нас бывае і вераснёвая Ноч пад Дзень горада), ужо сфарміравалася каманда людзей, якія супрацоўнічаюць з музеем. Гэта і валанцёры, і спонсары, якія аказваюць падтрымку ў рэалізацыі тых ці іншых праектаў.

Як вам расказаць творчую лабараторыю? Адкуль ідуць ідэі. Натуральна, вынайсці зараз веласіпед амаль немагчыма. Але цяпер у эпоху гаджэтаў, вядома, нашы супрацоўнікі глядзяць тое, што ёсць у паветры, як кажуць. Ідэі падкідваюць і нашы спонсары, валанцёры і самі супрацоўнікі. І, вядома, мы абапіраемся ўсё-такі на самае галоўнае, дзеля чаго існуе музей, - гэта калекцыя музея і арыгінальныя экспанаты. А далей ідэі віруюць.

Сёлета наша Ноч музеяў называецца “Шостае пачуццё”. Вы ведаеце, што ёсць асноўныя чалавечыя пачуцці. Чалавек можа слухаць, глядзець, адчуваць смак ежы і гэтак далей. Але, калі чалавек акунаецца ў музейную прастору, ён таксама перажывае пэўныя пачуцці, эмоцыі. Таму менавіта гэтай тэматыцы і будзе прысвечана Ноч музеяў сёлета. Яна заўсёды ў нас інтэрактыўная, разнапланавая. Напрыклад, адна з перлін нашай калекцыі - гэта класічныя рускія карціны ў асноўным XIX стагоддзя. І наведвальнік зможа праз аўдыягід зразумець эмацыйны бок карцін, якія пачуцці выклікае тая ці іншая карціна. Як правіла, амаль у кожнай зале будуць такія свае лакальныя актыўнасці, каб прывабліваць нашых наведвальнікаў.

І тут, канечне, заўсёды важна захаваць пэўны баланс. Таму што бывае так, што музеі з мэтай прывабіць наведвальнікаў робяць усё надта гульнёва. Усё-такі трэба захоўваць элемент таго, што мы знаходзімся ў музеі - установе ў пэўным сэнсе элітарнай, і пры гэтым мы праз нейкія формы работы з наведвальнікамі прыцягваем іх увагу, дапамагаем ім па-новаму зірнуць на звычайнае, пераасэнсаваць бачанне тых ці іншых прадметаў, тых ці іншых накірункаў мастацтва і г. д.

Вядучая: Наконт аўдыягіда. Яго трэба будзе набыць?

Сяргей Вечар: Не. У нас ёсць у музеі аўдыягід. Ёсць экскурсійнае абслугоўванне, хтосьці хоча прайсціся па музеі сам, хтосьсці выкарыстоўвае аўдыягід. Прычым, аўдыягід у нас па-беларуску, па-руску, па-ангельску і нават па-кітайску. І начынка аўдыягідаў можа фарміравацца ў музеі, таму мы выкарыстоўваем аўдыягід для атрымання гамы пачуццяў ад шэдэўраў рускага мастацтва ў дадзеным выпадку. Акрамя таго, наведвальнік, які ў суботу прыйдзе ў наш музей, зможа павандраваць не толькі па самім музеі, а праз інтэрактыўныя сродкі зазірнуць у калекцыі вядучых музеяў свету. Такая опцыя таксама будзе прапанаваная. Але не будзем заглыбляцца, бо павінен быць элемент зацікаўленасці.

Прывяду яшчэ адзін прыклад цікавых спалучэнняў. Да нас прыехала і зараз экспануецца цікавая выстаўка з Княства Ліхтэнштэйн. Ёсць такая група міні-дзяржаў, і адна з іх - Княства Ліхтэнштэйн - знаходзіцца паміж Швейцарыяй і Аўстрыяй. І хаця яно маленькае, але праз яго працякае Рэйн - бацька ўсіх рэк еўрапейскіх. І вось да нас прывезлі выставу “Вандроўкі па Рэйне”. Гэтая выстава - такая каляровая графіка гуашы пачатку XIX стагоддзя Іагана Блойлера, швейцарскага мастака гэтага перыяду. Ён ад Швейцарскіх Альп, адкуль пачынаецца выток Рэйна, паступова крочыў аж да Нідэрландаў, дзе Рэйн упадае ў Паўночнае мора. Гэтыя гуашы паказваюць, што ёсць на берагах Рэйна: паселішчы, замкі, вінаграднікі. Такія маляўнічыя карціны, якія і тады карысталіся попытам, і цяпер на іх вельмі цікава паглядзець. Адначасова з гэтай выставай можна будзе пачуць кампазіцыю “Золата Рэйна” ў выкананні калектыву Вялікага тэатра опеты і балета - ансамбля “Валторна”. Такое вось спалучэнне музычнага і выяўленчага мастацтва. 

Какие экспонаты в музее представляют наибольшую ценность?

Галина (Слуцк):
Сяргей Вечар: Пытанне вельмі простае, з аднаго боку, з другога, вельмі  складанае, таму што  ўсе прадметы, якія камплектуюцца  ў музеі, непаўторныя. Гэта арыгіналы, і кожны з іх  мае сваю адметнасць.  Як усе дзеці для нас роўныя,  так і ўсе экспанаты цікавыя (на сённяшні дзень звыш 32 тысяч арыгінальных  музейных прадметаў утрымліваецца ў нашым музеі). Безумоўна,  ёсць тыя, якія па сваім мастацкім узроўні істотна вылучаюцца. І, канечне, можна колькі слоў пра іх сказаць. У нас вельмі цікавая, вельмі змястоўная калекцыя нацыянальнага сакральнага мастацтва 16-18 стагоддзяў. Гэта абразы праваслаўныя, уніяцкія, каталіцкія, якія выразна адрозніваюцца ад падобных абразоў украінскіх, рускіх - нашых суседніх краін. Мы можам казаць пра беларускую школу. Да прыкаду, мы сфарміравалі выставу (яна мяняецца, безумоўна) і менавіта абразы беларускай школы  ў  нас пабывалі толькі апошнім часам у Ватыкане. Гэта была знакамітая выстава ў музеях Ватыкана, у Таледа ў Іспаніі. Цяпер у тым жа Княстве Ліхтэнштэйн экспануюцца 36 абразоў нашай беларускай школы. А ўсяго мы маем іх значна больш. Яны прадстаўлены і ў экспазіцыі, і ў выставачнай дзейнасці,  працягваецца іх рэстаўрацыя.

У свой час, у 70-я гады, многія храмы былі зачыненыя, і сакральныя рэчы, якія там знаходзіліся (абразы, скульптуры) -  яны парахнелі і гіблі. Іх трэба было ратаваць. І былі экспедыцыі не толькі з Акадэміі навук, але і Нацыянальны мастацкі музей удзельнічаў у тых экспедыцыях: прывозілі экспанаты, штосьці рэстаўравалі адразу, да чагосьці рукі не даходзілі, бо гэта вельмі карпатлівы працэс. Штосьці нават ляжыць да сённяшняга дня. І мы паступова да гэтага звяртаемся, бяром канкрэтны твор і выдаём яго праз  наш рэстаўрацыйны савет канкрэтнаму рэстаўратару, ён займаецца - і потым праз некаторы час мы можам гэта прадставіць шырокай публіцы. Гэта фактычна як другое нараджэнне таго ці іншага музейнага прадмета.

Недавно на одной картине Вермеера обнаружили закрашенного купидона. Скажите, были ли в истории нашего музея случаи, когда на картине за слоем лака или краски обнаруживали еще что-то?

Светлана (Минск):
Сяргей Вечар: Я таксама пра гэты выпадак з Вермеерам прачытаў. Гэта, канешне, надзвычай цікавая інфармацыя і надзвычай важнае і складанае рашэнне тых нямецкіх спецыялістаў. Таму што ўжо сфарміраваўся кананічны вобраз твора, і тут трэба рэстаўратару дакрануцца да яго і нешта зрабіць… 

Зараз і ў нашым музеі ёсць сектар фізіка-хімічных даследаванняў. Рэстаўратар не можа проста так узяць  і пачаць працу - ёй папярэднічаюць даследаванні гэтага прадмета. Яго ва ультрафіялетавых, ультрачырвоных праменях праглядваюць, рэнтген робяць і гэтак далей. Бываюць такія выпадкі, што за слоем, які мы бачым, ёсць яшчэ слаі. Вось, напрыклад, у храме ікона, яе павесілі ў XVIII стагоддзі, свечкі гараць, праходзіць 50 гадоў - яна пачынае цямнець. Што робіць святар?  Ну ў лепшым выпадку, ён знаходзіць нейкага спецыяліста, как падправіць ікону.   У горшым выпадку - пішацца новая ікона, а гэта спальваецца… І там нейкі мясцовы мастак нешта робіць, падфарбоўвае і гэтак далей... Праходзіць яшчэ 50 гадоў - ізноў не той стан, і зноў святар запрашае мастра… І такім чынам, калі абраз XVIII стагоддзя, уяўляеце, колькі на ім слаёў - бывае па 5-6. Тады трэба прыняць рашэнне: ці трэба вяртацца да першага аўтарскага слоя, а шляхам тэніка-тэхналагічных даследванняў вызначаем ступень яго захаванасці. Калі ён добра захаваны, то ёсць сэнс.   На кожны аб'ект мы робім пашпарт, у якім усе выявы слаёў да рэстаўрацыі. Гісторыя бытавання прадмета ў нас захоўваецца. Калі аўтарскі слой добра захаваны, то важна, каб наведвальнік убачыў ікону XVIII стагодзя. Пазнейшыя напластаванні рэстаўратар здымае. Такіх выпадкаў у нас ужо можна і на пальцах не перелічыць.  

Ёсць у нас работа, якая нядаўна выстаўлялася. На ёй выява маладога чалавека ў капелюшы з пяром.  А пад ім, мы прасвяцілі, ёсць выява ўжо больш сталага чалавека ў камзоле. Выглядае, што чалавек ледзьве не каралеўскіх кравей.  Гэта прадмет даследвання. Мы не можам сказать, што гэта за людзі. Ёсць такая тэхніка - расслаенне, але яна вельмі складаная, паміж выявамі павінен быць слой грунту, а тут яго амаль няма.  Мы не будзем спяшацца.  Тэхналогіі пастаянна ўдасканальваюцца, і праз пэўны час будзе знойдзена методыка, каб і тую выяву, і гэтую мы маглі пабачыць. Сёлета ў музеі прайшла рэстаўрацыйная выстава, на якой мы паказалі наведвальнікамі і распавялі, што паказаў рэнтген. Тут два моманты... Чыста рэстаўрацыйны, пакуль мы вырашылі не кранаць карціну, і мастацтвазнаўчы, ніхто не забараняе сёння шукаць вырыянты, што гэта за постаці і чаму мастак замаляваў першую асобу. У гэтым асаблівасць працы ў музеі, пастаянная сустракаешся с гісторыяй, пастаянна чакаюць адкрыцці. Калі не ляніцца, то гэтыя адкрыцці могуць быць  і на паверхні. 

Я чытаў пра гэты выпадак. Калі б зафарбаваў сам Вермеер, то супраць яго волі рабіць не трэба.   А калі зафарбавана было пазней, тады прабачце.  Мала лі якія рэлігійныя або этычныя абставіны гэтаму паспрыялі. Купідоны чаму не спадабаліся. Для нас важна рука Вермеера. Таму рашэнне нямецкія спецыялісты прынялі правільнае.  У нас зараз завяршаецца рэстаўрацыя вялікага палатна  - партрэта Януша Радзівіла, другой паловы XVII стагодзя - тых часоў, якія  Сянкевіч назваў патопам. Раставы партрэт.  Каля постаці Януша Радзівіла былі размешчаны даспехі. Іх чамусьці ў  XIX стагоддзі замалявалі і быў проста чорны фон. У працэсе даследавання мы выявілі, што гэтыя даспехі ёсць, і зараз на карціне даспехі адкрытыя. Зразумела, што гэта пазнейшая замалёўка. Задача стаяла - вярнуцца да першаснага, аўтарскага выгляду гэтай работы.

Как обновляются фонды музея? Забираете в коллекцию современных авторов?

Алина (Неизвестно):
Сяргей Вечар: Натуральна, працэс камплектавання фондавых  калекцый  надзвычай важны. Музей жыве да тых пор,  пакуль  камплектуецца. Таму камплектаванне наша працягваецца. Мы павінны адсочваць і ўсе сучасныя плыні  беларускага мастацтва. Іншая справа, што  нам дораць працы мастакі.  Усё ж для камплектавання патрэбны грошы.  Якія магчымасці, крыніцы? Мы можам выкарыстоўваць  свае пазабюджэтныя сродкі. Нам дапамагае і Міністэрства культуры. Штогадова мы набываем з выстаў некаторыя творы (музей стараецца ладзіць выставы найбольш слынных майстроў). Такім чынам наша камплектаванне ідзе. Не магу сказаць, што мы ўсім гэтым  задаволены, бо заўсёды хочацца набываць больш твораў мастацтва. Але бюджэт абмежаваны.

Звяртаемся і ў недалёкую гісторыю, таму што вельмі важна, каб у калекцыі не было істотных прабелаў у гістарычным кантэксце.  Напрыклад, у калекцыі музея не было   фактычна твораў мастакоў  так званай Парыжскай школы - ураджэнцаў Беларусі, якія потым  паехалі ў Парыж, затым некаторыя ў Амерыку. Амаль ніводнага палатна. Але ў нас з’явіліся і творы славутага Марка Шагала, хоць і графічныя, але тым не менш. Апошнім часам усталяваліся добрыя партнёрскія кантакты  з нашым пасольствм у Швейцарскай Канфедэрацыі. Яно на наш запыт арганізавала пошук  твораў нашых ураджэнцаў  за межамі  краіны, у тым ліку і спонсараў, мецэнатаў, якія набываюць і дораць  творы. Такім чынам у нашай калекцыі з’явіліся  творы Мішэля Кікоіна (ураджэнец Рэчыцы Гомельскай вобласці), Осіпа Любіча (гродзенскі мастак), Пінхуса Крэменя (Жалудок, Гродзенская вобласць). Наша зямля багатая на мастацкія таленты, і многімі з гэтых талентаў яна шчодра падзялілася  з сусветам. Але што-небудзь нам трэба вярнуць, каб мець магчымасць  у нашым музеі паказаць  пэўныя этапы  мастацкага жыцця  як у Беларусі, так і за межамі.   

Во время Второй мировой большая часть коллекций наших музеев были вывезены из страны. Вижу новости, что экспонаты возвращаются понемногу или же передаются факсимильные издания книг. Скажите, отчего возникают трудности с возвратом наших ценностей? Вроде, собственник (т. е. мы, наша страна) установлен. Как работает схема по возвращению исторических ценностей?

Виктория (Несвиж):

Сяргей Вечер: Так, пытанне надзвычай цікавае. Хачу сказаць, што сёлета ў нас год знамянальны - святочны, юбілейны. Нам 80! У студзені 1939 года  было прынята рашэнне аб стварэнні ў Мінску карціннай галерэі. А ўжо ў лістападзе яна расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў. І мы гэты год пачалі з таго, што на тым будынку, дзе галерэя адкрылася, усталявалі памятную дошку. Гэты будынак захаваўся, ён літаральна за 50 метраў ад цяперашняга. І на той момант, у 39-41 гг., да пачатку вайны, намаганнямі калектыву музея і часткова з адміністрацыйным рэсурсам была сфарміраваная калекцыя - звыш трох тысяч адзінак. У верасні 39-га заходняя частка Беларусі з вялікай колькасцю палацаў, сядзіб была далучаная да ўсходняй; адтуль, з Нясвіжа, да нас патрапілі творы з калекцыі Радзівілаў. Карацей кажучы, была створаная неблагая калекцыя, адных толькі слуцкіх паясоў было больш за 40 штук. І яны перад вайной экспанаваліся на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. І калі б лёс склаўся інакш, яны б там затрымаліся і, магчыма, былі б у нас цяпер. Але пачалася вайна, і ніхто не мог нават памысліць, што ўжо праз тыдзень немцы будуць у Мінску. Таму супрацоўнікі музея акуратна склалі ў скрыні экспанаты, замкнулі іх, ну, а магчымасці эвакуацыі фактычна не было, бо быў суцэльны хаос. Таму, калі немцы прыйшлі, уся экспазіцыя была як на далоні. Яны ўсё гэта і вывезлі. Частку карцін яны выкарысталі ў тых будынках, якія захаваліся, напрыклад, Дом урада, некаторыя карціны беларускіх мастакоў 20-х гадоў віселі там. Але гэта адзінкі. 

Пасля вайны, калі пачалася працэдура рэстытуцыі, фарміраваліся цэлыя вагоны на Мінск, на Кіеў. Вярталіся нашы каштоўнасці, але, на жаль, асноўная частка калекцыі так і не была знойдзена. У сувязі з тым, што музей існаваў літаральна пару гадоў, для таго каб зараз адшукаць тыя прадметы, якія ў ім былі, нам патрэбен каталог, збор, дзе мы б прачыталі, што дакладна такі твор належыць нашаму музею. Але такіх каталогаў не паспелі выдаць, і інвентарных кніг не захавалася. І толькі калі пасля вайны супрацоўнікі з эвакуацыі вярнуліся, яны на памяць склалі спіс. Але той спіс не падмацаваны фота. Ды і як шукаць? Недзе гэта зараз ляжыць у Еўропе, але адшукаць  вельмі складана. Таму гэта вялікая праблема, гэтыя сорак паясоў недзе ёсць, я не думаю, што яны згубіліся, але як іх знайсці і даказаць, што гэта наша... 

На сённяшні дзень існуе міжведамасная камісія па вяртанні каштоўнасцяў на чале з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі і намеснікам міністра культуры. Гэтая камісія перыядычна збіраецца і абмяркоўвае самыя розныя варыянты вяртання не толькі рэальнага, але і віртуальнага, таму што нават проста ў культурны наш кантэкст вярнуць рэч - гэта таксама вельмі важна. І ў рамках дзейнасці гэтай камісіі мы таксама прыкладаем пэўныя намаганні. Тыя ж карціны ўраджэнцаў Беларусі не былі ў нашай калекцыі, але іх аўтары маюць беларускае паходжанне, звязаныя з людзьмі, якія нарадзіліся на Беларусі, і іх вяртанне таксама дае нам новыя магчымасці ведання аб нашым мастацтве. 

Вяртаючыся да тэмы рэстытуцыі... Маршрут, па якім вывозілі, быў праз Кенігсберг, і ўдалося вярнуць даволі вялікую калекцыю гістарычнага партрэта, якая сёння ёсць у нашым музеі. Таму ў нас ёсць і партрэты з Радзівілаўскага замка, і каралеўскіх асоб, і гэтак далей. Гэта вельмі цікавая калекцыя.

Говорят, что реставрация картин не выносит спешки. Скажите, пожалуйста, с какой картиной сотрудники вашего музея дольше всего работали?

Артур (Неизвестно):
Сяргей Вечар: Да, гэта праўда.  Рэстраўрацыя - працэс вельмі карпатлівы, часам ювелірны і залежыць ад ступені захаванасці таго ці іншага. Прывяду вам прыклад з карцінай Яна Дамеля. Мастак Ян Дамеля, хаця меў паходжанне з прыбалтыйскіх немцаў,  вучыўся ў Вільні, і потым, гаворачы сучаснай мовай, быў размеркаваны ў Мінску. Тут ён жыў, памёр і быў пахаваны ў Кальварыйскім касцёле. І для Кальварыйскага касцёла ён таксама маляваў,  і вот гэта абраз “Маленне аб чашы” або “Ісус Хрыстос ў Гефсіманскім садзе”.  У свой час Кальварыйскі касцёл быў зачынены, і гэта палатно было на мяжы знікнення. Калі яго ўзялі супрацоўнікі музея,  то нават думалі, што гэта будзе палатно для трэніроўкі рэстаўратараў, бо наўрад ці мы зможам яго аднавіць. У такім жахлівым стане яно было, а маладым рэстраўратарам трэба ж на нечым трэніравацца, напрацоўваць свае веды. Але рэстаўрацыйныя тэхналогіі не стаяць на месцы, наш малады рэстраўратар Аляксандр Лагуновіч-Чарапко на стажыроўцы ў Польшчы авалодаў найноўшымі тэхналогіямі і ўпэуніў, што ёсць ўсё ж такі магчымасць прывесці гэта палатно да экспазіцыйнага выгляду і паказаць яго людзям. Ён узяўся за гэту працу. Палатно вялікіх памераў, але ў нас ёсць такі спецыяльны  стол, на які можна яго пакласці. Ніхто яго не прыспешваў з аднаго боку, з другога - хацелася ўсё зрабіць да юбілею Мінска. Усё ж такі гэта мінскі мастак. Асноўную частку работ ён выканаў, а ў тэхнічным плане яму дапамагалі яшчэ 4 рэстаўратары. Палатно было вывешана ў нашым музеі, для яго зрабілі з дуба адмысловую раму ў стылі пачатку XIX стагоддзя. Такім чынам, можно смела сказаць, што мы гэта палатно вярнулі, і зараз яно ў нашай пастаяннай экспазіцыі. Гэта вельмі важная падзея. 

Калі коратка, то некаторыя карціны можна рэстаўраваць гадамі, некаторыя - 3 месяцы. Усё залежыць ад іх стану. Важна - не хутка зрабіць, а не нашкодзіць. Рэстаўратар - не мастак, ён не павінен за мастака выконваць работу. Задача рэстаўратара - выратаваць тое, што засталося ад твора. Важна глядзець на аўтэнтыку, на арыгінал. Судакрананне з арыгіналам нічым замяніць немагчыма. 

Со временем холсты, на которых изображены шедевры, портятся. Скажите, как вы их укрепляете? Какая технология: вы накладываете или подкладываете новый холст?

Юлия (Неизвестно):

Сяргей Вечар: Я бы хацеў спачатку сказаць некалькі слоў пра працу рэстаўратара. У Нацыянальным мастацкім музеі мы маем самую вялікую ў Беларусі рэстаўрацыйную службу, што тычыцца менавіта музейнай рэстаўрацыі, музейных помнікаў. На сённяшні дзень разам з сектарам фізіка-хімічных даследванняў у нас працуюць 25 чалавек, і кожны з іх мае сваю спецыялізацыю. Хтосьці займаецца алейным жывапісам, яны маюць досвед, што рабіць з халстамі. Хтосьці займаецца тэмперай, і працуе з абразамі, хтосьці - паліхроміяй, скульптурай; хтосьці - паперай. У кожнай спецыялізацыі свой набор тэхнік. Ёсць добра адпрацаваныя тэхналогіі, якія не стаяць на месцы, і мы імкнемся, каб нашы рэстаўратары імі авалодвалі. Патрэбна звяртацца і да сусветная практыкі, таму мы накіроўваем нашых рэстаўратараў на стажыроўкі. 

Зараз дзве нашыя дзяўчыны знаходзяцца ў Кракаве - у адным з цэнтраў польскай рэстаўрацыі. Яны паехалі туды на 6 месяцаў. Нядаўна адна з іх прыязджала і распавядала, якім методыкам іх там навучаюць. Але было прыемна чуць, што і ў нас ёсць чаму навучыцца. Прывяду прыклад: у нас была рэстаўрацыйная канференцыя, мы думалі, што правядзем толькі беларускую канференцыю, сабярэм сваіх рэстаўратараў, каб параіцца, як нам далей жыць, якія ў нас праблемы. Але пачулі пра яе замежныя нашы калегі і таксама захацелі ўзяць удзел. У выніку адбылася міжнародная канферэнцыя з удзелам літоўскіх, рускіх, украінскіх спецыялістаў. Яны таксама былі ўражаныя, глядзелі на работу нашых рэстаўратараў і сказалі: "У вас ёсць спецыялісты, і вельмі неблагі ўзровень". 

Больш за тое, мы зараз падпісваем дамову з Нацыянальным даследчым навукова-рэстраўрацыйным цэнтрам Украіны, якому 80 гадоў. Гэта вялікая арганізацыя з філіяламі ў Адэсе, Харкаве, Львове. У яе складзе дзясяткі рэстаўратараў з самай высокай кваліфікацыяй. Яны зацікавіліся з намі сябраваць, бо адчуваюць, што нешта мы ў іх можам пачарпнуць, а нешта - яны ў нас. У чэрвені прышлюць да нас на стажыроўку аднаго рэстаратара, а потым - наш паедзе да іх. Дамовіліся, што абмены будуць на бясплатнай аснове. Мы ва ўзаемадзеянні з суседзямі і самі расцём, і ўсмоктваем, як губка, нешта новае. Гэта вельмі важна для нас.


Для нас классическая античность - это белый мрамор. Так изображают в учебниках и такими можно увидеть экспонаты в музеях. Но храмы, скульптуры были цветными. Время просто все уничтожило. Немецкий археолог Винценц Бринкманн воссоздает все в красках, смотрела его работы в Интернете. Честно, неоднозначно. Как вы относитесь к такому возрождению античности? И какие открытия с помощью современных технологий происходят в белорусской реставрации?

Марина (Минск):
Сяргей Вечар: Таксама цікавае пытанне. Я трохі на яго пачаў адказваць, калі сказаў, што пры рэстаўрацыі вельмі важна пакінуць арыгінал, у якім бы ён стане ні быў. Напрыклад, калі мы кажам, пра антычнасць - мне тут складаней, я магу толькі сваю думку выказаць, але на прыкладзе канкрэтных экспанатаў будзе тлумачэнне лягчэй. Касцёлы ўпрыгожвалі скульптурамі (некаторыя ёсць у нашым музеі). Гэтыя скульптуры былі паліхромныя, гэта значыць, размаляваныя. На нашай выставе адна такая скульптура была прапанаваная. Гэта Святы Станіслаў. І натуральна, на гэтай скульптуры 18 стагоддзя захавалася далёка не ўся размалёўка. Там было і золата, і серабро. Фарбы разнастайныя. Не стаў наш рэстаўратар усё гэта абнаўляць. Па-першае, гэта можа для дзеючага касцёла важна, але рабіць навадзел не трэба. Рэстаўрацыя была вельмі ашчадная, была закансерваваная фактычна гэта скульптура, умацаваны пэўныя элементы. І зараз, калі мы падыходзім да яе і глядзім, ёсць унутранае адчуванне, што мы стаім каля помніка 18 стагоддзя. А калі б усю гэту паліхромію пачалі аднаўляць, то гэта была б такая размалёўка.

Я не ведаю, спадар Брынкман дзеля чаго гэта робіць, калі ён гэта робіць на старадаўніх прадметах, я думаю гэта кепска, а калі ён робіць проста імітацыю, то гэта можа быць, напэўна. Але чаму не аднаўляюць Парфенон?  У людзей не будзе адчування подыху гісторыі, што гэта з тых даўніх часоў. Скажуць: “Вы нам зрабілі нейкі макет”. А калі зараз  падыходзім да Парфенона,  да Калізея, мы адчуваем усю  веліч, што праз усе віхуры гісторыі  прайшлі гэтыя аб’екты. Так, яны  ў такім стане захаваліся, але гэта глыба!

Читал, что скоро у вас откроется выставка "Гульні. Игры. Games". Что на ней  будет представлено?

Денис (Неизвестно):
Сяргей Вечар: Усе вы ведаеце, што мы жывем у прадчуванні  ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў канцы чэрвеня.  І кожны па-свойму рэагуе на гэтую падзею.  Мінск наш становіцца прыгажэйшым, мы знаходзімся ў  раёне стадыёна “Дынама”, дзе і адбудуцца,  там усё навокал зіхаціць. І музей не мог застацца ўбаку  ад гэтай тэмы, тым больш, што прыедзе шмат замежных гасцей. Канечне, большасць з іх будзе на стадыёнах, у піўных барах, але я думаю,  што некаторыя захочуць зайсці  і ў музеі. Усё-такі   прыехалі ў Беларусь і трэба паглядзець,  што гэта за краіна, чым яна багатая. Госці могуць  зайсці ў музеі, якія знаходзяцца побач, - гістарычны, мастацкі, таму мы вырашылі  адгукнуцца на гэтую падзею арганізацыяй выставы, якую так і назвалі (коратка, але зразумела на трох мовах): “Гульні. Игры. Games”. 

У нас ёсць  творы мастацтва (жывапісныя  ў асноўным) і скульптура, якія прысвечаны  спартыўнай тэматыцы  розных перыядаў: савецкага, сучаснага. Некаторыя мы знайшлі ў майстэрнях мастакоў, пакуль яны не з’яўляюцца ўласнасцю  нашага музея.  Зараз ў чатырох залах  першага паверха  заканчваецца мантаж  гэтага праекта. У суботу а 20 гадзіне ў рамках Ночы музеяў мы ўрачыста яго адкрыем разам з прадстаўнікамі спартыўнай грамадскасці. Акрамя саміх  твораў мастацтва, праект будзе мець  і пэўныя інтэрактыўныя элементы. Аўдыя-, відэасродкамі  мы паспрабуем  акунуцца ў папярэднюю эпоху, савецкую, калі  спорт, балет - гэта  было наша ўсё, і паглядзець, як  тады ацэньвалі нашы спартыўныя дасягненні, пакажам трохі тагачаснай хронікі.  Так што будзе цікава! Гэтая выстава  свой шлях пачне ад суботы і  на працягу Гульняў будзе экспанавацца.  

Шаноўныя гледачы, слухачы! Я ад шчырага сэрца   запрашаю ўсіх вас  у  Нацыянальны мастацкі  музей  і на Ноч музеяў, і ўвогуле кожны дзень! Наш музей працуе без выхадных, спецыяльна да лета змяніў  графік, і цяпер мы адкрыты да 20:00 штодзённа. Таму  падчас праменаду па цэнтры Мінска заўсёды можна завітаць і атрымаць пэўную асалоду ад знаёмства з высокім мастацтвам.      

Архив online