Какие традиции нашли отражение в купальских фольклорных песнях? Кто их пел и какое значение они имели?

Ведущая: Пели женщины, которые постарше?

Татьяна Володина: Так, у першую чаргу. Ідэя ўхвалення шлюбу, кахання - яно займае вельмі вялікую частку купальскай абраднасці. Я некалькі слоў скажу пра не вельмі раскучаны сюжэт купальскай паэзіі, але вельмі значны. Да Купалля прымеркаваная балада. На першы погляд, даволі дзіўная. Жыла ўдава, вось яна нарадзіла два сыны, яна пускае іх у раку Дунай, і праз там скажам на 17-м гаду пайшла ўдоўка па ваду і вось бачыць, як праплывае карабель, і на ім праплываюць такія два прыгжыя хлопцы. У гэтай песні зашыфраваныя такія даўнія, калі ўдвава нараджае блізнячую пару, з якой потым пойдзе царскі род. А царскі род ідзе ад братоў-блізнятаў. Даследчыкі сцвярджаюць, што ў нашых купальскіх баладах увасобіўся сюжэт пра заснаванне грамадскай сацыяльнай структуры, калі з'явіліся князі, спадначаленыя і гэтак далей.

Наогул тэма інцэсту, што таксама здзіўляе ў гэтых песнях, для сённяшняга слухача наогул вельмі дзіўная. "А дзе ж тая травіца, што брацетка й сястрыца". Размова ідзе пра кветачкі купалаўскія, дзе жоўтыя і фіялетавыя пялёскі звязаныя з легендаю, што былі брат з сястрою, якія разлучыліся ў дзяцінстве. Потым яны знаёмяцца, будучы ў сталым узросце, падабаюцца адзін аднаму, і справа даходзіць амаль да вяселля. Але на заканчэнні дзякуй: "А бог мяне засцярог, што з сястрою спаць ня лёг". І вось у жаху перад тым, што магло адбыцца, яны кажуць: “А мы там пойдзем да леса, станемся травіцай, што брацік і сястрыца. Там на брата сіні цвет, на сястрыцу - жоўценькі”. І гэта таксама сюжэт пра магчымае кровазмяшэнне брата з сястрою, таксама вельмі стары, узыходзіць да часоў індаеўрапейскай еднасці. Гэты сюжэт як раз паказвае, што купальскія песні - гэта такая архаіка, такая даўніна...

Ведущая: Подскажите, пожалуйста, есть ли какие-нибудь сборники про купальские обряды, если человек захочет глубже окунуться, для себя что-то почерпнуть?

Татьяна Володина: Ёсць цэлы том, які завецца “Купальскія песні”. Серыя “Беларуская народная творчасць”. Але практычна ўсе фальклорныя зборнікі так ці інакш закранаюць тэму Купалля. Васіль Сяргеевіч Ліс даследаваў купальскія песні. У Галіны Таўлай таксама пра беларускае Купалле кніжка ёсць. Недахопаў у друкаваных матэрыялах няма. Калі ёсць цікавасць - іх раздолле. 

 
Смотреть все выпуски

Новости