Как сейчас развивается движение средневековой реконструкции? Пополняются ли клубы новобранцами?

Ю.Устинович:Вельмі актыўна гэта было ў другой палове 90-х гадоў. Пасля гэта ўвайшло ў свае пэўныя межы і ідзе. Трэба мець на ўвазе, што зараз юнакі і падлеткі менш збіраюцца, каб пагуляць у футбол. Зараз ўсе з гаджэтамі. Гэта ўздзейнічае на агульную справу развіцця рэканструктарскага руху. Але ўсё роўна застаюцца рамантыкі, застаюцца фанаты сярэднявечча, якія прыходзяць у клубы. Раней прыходзіла больш людзей, але трэба мець на ўвазе, што цяпер другі час.

М.Рогалевич: Мне падаецца, што зараз прыходзяць больш сталыя людзі.

Ю.Устинович: Правільна. У 90-я гады гэта былі юнакі, студэнты, школьнік старэйшых класаў. А зараз прыходзяць такія людзі, якія могуць больш укласці у развіццё руху. Гэта агульнасусветная тэндэнцыя.

М.Шарий: Калі гаварыць пра амерыканскія фестывалі, то там людзі апранаюць на сабе ўсё, што заўгодна. Там робіцца ўсё, каб збегчы ад рэальнасці. Чалавек мае іншае імя. Тыя, хто займаецца рэканструкцыяй, часта ў клубе маюць клубнае імя. За каошт гэтага ўсяго чалавек збягае і пазбаўляецца ад рэальнасці.

 
Смотреть все выпуски

Новости