Онлайн-конференция, посвященная фестивалю "Наш Грюнвальд"

Онлайн-конференция, посвященная фестивалю Наш Грюнвальд

Онлайн-конференция, посвященная фестивалю "Наш Грюнвальд"

15 июля 1410 года произошло самое масштабное сражение средневековой Европы, которое вошло в историю под названием Грюнвальдская битва. Тогда схлестнулись объединенное войско ВКЛ и Королевства Польского с войском Тевтонского Ордена. Прочувствовать на себе дух легендарной баталии, увидеть своими глазами рыцарские турниры, а также массовые сражения – бугурты, стать свидетелем полноконтактного конного турнира по правилам XV века можно на фестивале "Наш Грюнвальд". В юбилейный, десятый раз организаторы собирают всех неравнодушных к истории Беларуси.

О самом интересном накануне фестиваля расскажут гости онлайн-конференции  19 июля в полдень на сайте tvr.by. Свои вопросы можно оставить в форме ниже.

Гости онлайн-конференции:

Мария Рогалевич - представитель оргкомитета X Международного фестиваля средневековой культуры и музыки «Наш Грюнвальд»; 

Юрий Устинович - ведущий второй сцены;

Мария Шарий - музыкант группы "Стары Ольса".


Это уже 10-ый фестиваль «Наш Грюнвальд». Из года в год главное событие - одна и та же битва, произошедшая в июле далекого 1410 года. Так скажите, чем в этом году будете удивлять?
Екатерина (Минск):

М.Рогалевич: В этом году программа будет куда более интересной. Мы будем показывать всю ту же самую битву 1410 года, но в этом году у нас будет необычный конный рыцарский турнир. Этот турнир будет четвертым в мире. К нам приезжают конники из России. Всего в трех странах такой  турнир проходит: в России, США и Великобритании. Беларусь будет четвертой страной в мире, в которой этот турнир пройдет. Турнир пройдет по правилам XV века, будет проходить во второй день, это самая зрелищная и важная программа второго дня. Мы очень советуем ее посетить, посмотреть, это очень зрелищно, красиво.

Ю.Устинович: Звычайна на фэстах другі дзень больш спакойны, менш падзей, менш прадстаўнічы. А тут менавіта на другі дзень турнір, таму хочацца, каб людзі не прагадалі і прыехалі і на другі дзень таксама. Гэта будзе шыкоўнае шоу. Таксама хачу сказаць, што ўмець так на кані скакаць і мець экіпіроўку – гэта цяжкая складаная падрыхтоўка, і беларусы нядаўна стартавалі ў гэтай намінацыі, і стартавалі класна. У Расіі праходзіў турнір, і  наш хлопец з “Мяча і Ворана” заняў там трэцяе месца.

Ведущая: А что значит «по правилам XV века»?

Ю.Устинович: Я думаю, гэта зараз будзе доўга тлумачыць. Лепш прыехаць ды паглядзець ужывую, бо так прыйдзецца шмат тлумачыць на пальцах.

М.Рогалевич: Прыблізна да 15 удзельнікаў. Усё гэта будзе на тэрыторыі комплекса “Дудуткі”. Каб гэта паглядзець, трэба зайсці на тэрыторыю комплекса. Пачатак будзе а 10-11 гадзіне ў другі дзень.

Знаю, что «Стары Ольса» много гастролирует. Расскажите, как вас принимают за рубежом? И главное, как вас приняли в США, где вы были в прошлом году?
Анна (Неизвестно):

М.Шарий: Так, гастралюем мы шмат. Не скажу, што ў Беларусі мы мала граем, па Беларусі таксама шмат ездзім, і з сольнымі канцэртамі, і на фестывалях. Нядаўна вярнуліся з невялікага двухтыднёвага тура па Еўропе, ўсё было вельмі хораша. 

У ЗША мы былі 4 разы, кожны раз па два месяцы, гэта было цікава, гэта было нова, успрымалі нас вельмі добра, таму што людзям цікава культура, якой няма там. Насельніцтва Амерыкі – гэта самыя розныя нацыянальнасці, народы, якія жывуць амерыканскім жыццём. Яны ўспрымаюць гэта вельмі блізка, вельмі хораша, хто цікавіцца каранямі, мае беларускія карані, той на трэці-чацвёрты канцэрт апранаецца ў вышыванкі, але хоць ты спяваеш па-беларуску, чалавек ужо нічога не разумее на гэтай мове. Ён проста шануе свае карані. 90 % нашай аўдыторыі – гэта амерыканцы, беларусы таксама завітвалі.

У нас была місія пасла беларускай культуры, таму што мы не проста гралі сваю музыку, але і расказвалі, што такое Беларусь, што яна мае багатую гісторыю, традыцыі, культуру, нам казалі, што мы вельмі сярэднявечныя. Яны проста бяруць гісторыю з Еўропы і капіююць яе. Хтосьці больш дакладна, хтосьці менш, але на фестывалях гэта больш ірландскай медыевальнай музыкі, таму што ірландцаў там шмат. Таму цікава было паслухаць, паглядзець на інструменты, таму што мы карыстаемся копіямі старадаўніх інструментаў.

Ведущая: А как они реагировали на то, что вы играете на тех инструментах, которых сегодня уже в широком доступе нет?

М. Шарий: Ім усё цікава. Амерыканцы – народ вельмі адкрыты і вельмі цікаўны. І не важна, які статус, якую пазіцыю ў грамадстве ты займаеш. Усялякія, розныя людзі да нас прыходзілі. Тут і адчуваецца роўнасць. Калі чалавеку цікава, ён заўсёды падыдзе і скажа: you are great, you are professional, you are cool. Набыць дыскі, слухаць, потым яшчэ напісаць у Інтэрнэце, абавязкова сфотацца - усё гэта прыемна. 

І найбольш прыемны момант як для мяне – гэта тое, што некаторыя нашы канцэрты для жыхароў нашай краіны, якія ўжо жывуць там, сталі такой аб’яднаўчай мэтай і натхнілі на далейшую супольную дзейнасць: аб’яднацца ў нейкую суполку, больш кантачыць у Інтэрнэце, рабіць нейкія супольныя івэнты. Так было у нас у Тэхасе, так было ў Сан-Францыска. І ты атрымліваеш задавальненне ад таго, што ты кагосьці натхніў. Зараз, праўда, мы робім невялікі перапынак з ЗША, таму што не ўсё гэта так лёгка, эмацыйна складана. Але гэтая тэма вартая асобнай размовы.

Добрый день! Какими источниками вы пользуетесь, чтобы воссоздавать эпоху 15 века?
Елена (Неизвестно):

Ю.Устинович: Зараз, у век Інтэрнэту, крыніц можна шмат знайсці. Складана гэта было зрабіць у 90-я гады. Калі пісьмовыя крыніцы браць, можна прыгадаць Яна Длугаша, польскага гісторыка, які праз некалькі дзясяткаў год апісваў падзеі гэтай бітвы. Але таксама трэба ўлічваць, што любая крыніца пісалася з нечых інтарэсаў. Длугаш усяляк усхваляў польскае рыцэрства, а пра ліцвінаў пісаў, што яны амаль у звярыных футрах з дубінамі бегалі. Але ў яго праскоквае, што палякі самі ледзь не пераблыталі крыжакаў з ліцвінамі, дык калі б тыя былі насамрэч у футрах з дубінамі, то, пэўна, не пераблыталі б. Нават у такіх крыніцах трэба чытаць між радкоў. Яшчэ музейныя экспанаты, опісы замкаў, гэта для тых, хто цікавіцца, хто паглыбляецца. Можна пачытаць нашых гісторыкаў-медыевістаў, даследчыкаў.

М.Шарий: “Стары Ольса” таксама карыстаецца крыніцамі, і адна з іх цікавая – “Хроніка польская і жамойцкая” Мацея Стрыйкоўскага, які сам запісваў гэтыя падзеі, бо сам у іх удзельнічаў, у бітве. Таму вельмі красамоўна апісваў саму бітву, што праходзіла, як праходзіла. Адзін з яго запісаў – гэта песня Грунвальдскай бітвы, мы яе скараціілі, бо яна вельмі доўгая. Мы зрабілі пад сучасны фармат – да трох хвілін, каб лепей зараз успрымалася. Бо ў тыя часы чалавек мог сядзець дзве гадзіны і распяваць пад гуслі ці іншыя інструменты пра нейкія падзеі. Мы ўзялі самыя цікавыя моманты, а там было ўсё падрабязна: хто якое войска прывёў, хто на каго напаў, хто дзе быў.

Здравствуйте! Не так давно читала «Крестоносцев» Генрика Сенкевича. Там присутствует описание Грюнвальдской битвы. На сколько оно соответствует реальности? Правдоподобно ли все то, что описано в романе с исторической точки зрения?
Юлия (Брест):

Ю. Устинович: Я ўжо пачынаў казаць пра тое, што ў любой гістарычнай крыніцы могуць быць нюансы. Гэта звязана з тым, што для кагосьці нейкая падзея можа быць добрай, для кагосьці дрэннай, гледзячы з якога боку паглядзець. А ў літаратурным творы да ўсяго гэтага дадаецца яшчэ і суб’ектывізм пэўны. Але пры гэтых агаворках адназначна можна сказаць: каб адчуць дух эпохі, дух таго, што адбывалася ў той перыяд, чытайце “Крыжакі” Генрыха Сянкевіча, гэта вельмі добры твор. Але памятайце пры гэтым, што нашыя продкі былі не горай, а то можа дзе і лепей - задорныя, адчайныя, адважныя, дужыя, моцныя і разумныя.

Добрый день! Не единожды была на фестивале «Наш Грюнвальд» и каждый раз удивляюсь: чем заряжают оружие реконструкторы, чтобы оно так гремело??? Реально оглушает и впечатляет. Но насколько это безопасно?
Ольга (Минск):

Ю. Устинович: Ведаеце што, зараз у нас у Беларусі трошкі ёсць такая праблема… Звычайна гэта заражаюць порахам, у іншых краінах на фэстах так і адбываецца (у Чэхіі, у Польшчы). Заражаюць порахам і страляюць, але не ядрамі, а паперы напіхаюць. А зараз у нас з гэтым праблема, і найчасцей гэта ўжо можа падпадаць пад нейкія забароны закона. Таму бывае страляюць петардамі. Закладваюць петарды, і эфект нават меншы, чым ад сапраўднага дымнага пораху. Але бачыце, людзі ўсё адно кажуць, што гэта вельмі грукоча. Звычайна я папярэджваю: увага, зараз будзе стрэл. І пажадана альбо адысці далей, альбо нават трошкі рот прыадкрыць, вушы прыціснуць.

Кто будет участвовать в реконструкции Грюнвальдской битвы? Проходят какие-то репетиции или все экспромтом?
Валерий (Неизвестно):

Ю. Устинович: Уявіце сабе: людзі прыязджаюць не толькі з тэрыторыі адной краіны, у нас будуць і з Расіі, і з Украіны, з Польшчы, з Літвы. Праводзіць генеральную рэпетыцыю нерэальна. Як правіла, бывае так: перад некаторымі рэканструкцыямі бітвы склікаюцца кіраўнікі клубаў і даюцца нейкія асноўныя ўстаноўкі: хто на які бок пераходзіць, калі што будзе адбывацца. Але на кожным фестывалі адбываецца адно і тое ж. Ёсць нейкая агульная лінія, але дзесьці хтосьці недачуў, і тады бывае поўны экспромт. Бываюць розныя нестандартныя сітуацыі, але і шмат варыянтаў, як можна ўсё вярнуць у тое русла, у якім яно і павінна быць.

Ведущая: Когда сами участники фестиваля приезжают – за день, например, или в тот же день?

М. Рогалевич: Звычайна за дзень. У нас ужо будуць заязджаць. Некалькі наведвальнікаў заязджаюць у чацвер, асноўны заезд удзельнікаў адбываецца ў пятніцу. А хто з Мінска – давозіць сябе ўжо ў суботу.

Ю. Устинович: У ідэале прыехаць загадзя, стаць лагерам, пабачыць сяброў, паразмаўляць. Але жыццё такое, што шмат хто не можа прыехаць у пятніцу і дазволіць сабе так лёгка, спакойна настройвацца. Некаторыя адразу прыязджаюць з карабля на баль: расстаўляюцца, пераапранаюцца і ў бой.

М. Шарий: Напэўна, трэба сказаць, што для людзей гэта ў асноўным хобі з’яўляецца. Рыцар – гэта ж не асноўная праца. Кожны чалавек працуе. Хтосьці ў офісе ці дзесьці на заводзе, у кагосьці сям’я, дзеці. Пакуль усе працоўныя, сямейныя моманты ўрэгулюеш… Некаторыя шчаслівыя абранцы лёсу могуць дазволіць сабе і ў пятніцу прыехаць.

Ведущая: А если мужчина занимается реконструкцией и у него есть семья, семья сопровождает его на подобные фестивали?

Ю. Устинович: У кожнага па-свойму. У мяне, напрыклад, дзеткі падраслі і паціху іх з сабой бяру. У мяне складанасць у тым, што ў мяне шмат дзетак, усіх адразу не возьмешь. (Смеются). І калі на івэнту шмат гаўрыкаў, якія разбягаюцца ў розныя бакі, гэта цяжка. Але ўжо такі ўзрост у дзетак падыходзіць, што іх можна браць, у асобную харугву фарміраваць і ісці асобнай харугвай. Яшчэ пару годзікаў, і, я думаю, мы сваю асобную сямейную харугву выставім.

Как сейчас развивается движение средневековой реконструкции? Пополняются ли клубы новобранцами?
Денис (Неизвестно):

Ю.Устинович:Вельмі актыўна гэта было ў другой палове 90-х гадоў. Пасля гэта ўвайшло ў свае пэўныя межы і ідзе. Трэба мець на ўвазе, што зараз юнакі і падлеткі менш збіраюцца, каб пагуляць у футбол. Зараз ўсе з гаджэтамі. Гэта ўздзейнічае на агульную справу развіцця рэканструктарскага руху. Але ўсё роўна застаюцца рамантыкі, застаюцца фанаты сярэднявечча, якія прыходзяць у клубы. Раней прыходзіла больш людзей, але трэба мець на ўвазе, што цяпер другі час.

М.Рогалевич: Мне падаецца, што зараз прыходзяць больш сталыя людзі.

Ю.Устинович: Правільна. У 90-я гады гэта былі юнакі, студэнты, школьнік старэйшых класаў. А зараз прыходзяць такія людзі, якія могуць больш укласці у развіццё руху. Гэта агульнасусветная тэндэнцыя.

М.Шарий: Калі гаварыць пра амерыканскія фестывалі, то там людзі апранаюць на сабе ўсё, што заўгодна. Там робіцца ўсё, каб збегчы ад рэальнасці. Чалавек мае іншае імя. Тыя, хто займаецца рэканструкцыяй, часта ў клубе маюць клубнае імя. За каошт гэтага ўсяго чалавек збягае і пазбаўляецца ад рэальнасці.

Какие мастер-классы и другие активности будут на юбилейном фестивале? Чтобы не только смотреть, но и участвовать)
Анастасия (Минский район):

Ю.Устинович: На фестывалі будуць працаваць рэканструктары, якія будуць даваць ахоўныя абмундзірванні. Можна будзе пафехтаваць на рапірах, на мячах. Можна будзе пастраляць з лука.

М.Рогалевич: Гэта больш мужчынскія заняткі. Што датычыцца жанчын і дзетак, то ў нас будзе майстар-клас па мылаварэнню, саломапляценне, можна будзе скаваць сваю асабістую манетку. Будзе шмат разнастайных пляцовак, будзе працаваць квест, дзе кожны удзельнік зможа атрымаць падарунак. У гэтым годзе ў нас будзе працаваць маленечкі гандлёвы рад. Усім нам шкада выкідваць свае старыя рэчы і калі чалавек захо надаць той ці іншай рэчы другое жыццё, то у нас для гэтага будзе гандлёвы рад, дзе рыцары-удзельнік фэста будуць гандляваць такімі рэчамі.

Ю.Устинович: На фэсце будзе каваль, які па сярэднявечных тэхналогіях з руды будзе спрабаваць выплавіць і вакаваць аснову для жалеза. Адна справа – тэорыя, а ўбачыць гэта сваімі вачамі – зусім другая рэч.

М.Шарий: Мы ўдзельнічаем у фэсце кожны год і я магу сказаць, што будзе вельмі цікава. На гэтым фестывалі няма аматараў, а адны прафесіяналы сваёй справы.

Фотогалерея

Архив online