В новом учебном году в новую школу

Сёння ў пасёлку Нарач Мядзельскага раёна адкрылі новую навучальную ўстанову. Ва ўрачыстых мерапрыемствах удзел прыняў і прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падчас рабочай паездкі. Адзначым, будынак узвялі за рэкордныя тэрміны - усяго за 8 месяцаў. Штодня школу будуць наведваць больш чым пяць з паловай соцень школьнікаў. Дзясятая частка - першакласнікі. У класах сучаснае абсталяванне. Акрамя таго, на тэрыторыі размясціўся і спартыўны комплекс, які складаецца з дзесяці пляцовак. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, ядром беларускай сістэмы адукацыі, якая атрымала сусветнае прызнанне, застаецца менавіта школа. У якасці падарунка вучні новай школы атрымалі два мультыборды. Генадзь Крыштафовіч, дырэктар нарачанскай СШ № 2: "Школа абсталяваная па апошнім слове тэхнікі. Ёсць два лінгафонныя кабінеты. Нам вельмі падабаецца спартыўная база. Спартыўная зала 540 квадратных метраў. Трэнажорная зала плошчай 10 квадратаў, ёсць 16 розных трэнажораў. Мы вельмі задаволеныя, што для фізічнага развіцця навучэнцаў у нас ёсць выдатная база".
01.09.2016 21:09

Сёння ў пасёлку Нарач Мядзельскага раёна адкрылі новую навучальную ўстанову. Ва ўрачыстых мерапрыемствах удзел прыняў і прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падчас рабочай паездкі. Адзначым, будынак узвялі за рэкордныя тэрміны - усяго за 8 месяцаў. Штодня школу будуць наведваць больш чым пяць з паловай соцень школьнікаў. Дзясятая частка - першакласнікі. У класах сучаснае абсталяванне. Акрамя таго, на тэрыторыі размясціўся і спартыўны комплекс, які складаецца з дзесяці пляцовак. Як адзначыў Андрэй Кабякоў, ядром беларускай сістэмы адукацыі, якая атрымала сусветнае прызнанне, застаецца менавіта школа. У якасці падарунка вучні новай школы атрымалі два мультыборды.

Генадзь Крыштафовіч, дырэктар нарачанскай СШ № 2: "Школа абсталяваная па апошнім слове тэхнікі. Ёсць два лінгафонныя кабінеты. Нам вельмі падабаецца спартыўная база. Спартыўная зала 540 квадратных метраў. Трэнажорная зала плошчай 10 квадратаў, ёсць 16 розных трэнажораў. Мы вельмі задаволеныя, што для фізічнага развіцця навучэнцаў у нас ёсць выдатная база".



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =