Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала халодная няўстойлівая паветраная маса. У начныя гадзіны амаль па ўсёй краiне адзначалiся замаразкі. Днём прайшлi кароткачасовыя ападкi - мокры снег i дождж. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. 8 кастрычніка ў народным календары Сяргей. Прыкмячалі, калі на Сяргея добрае надвор’е, дык стаяць яму цэлыя тры тыдні. Назіралі і за ветрам: калі ён дзьмуў з поўначы, гэта прадказвала халодную зіму, калі з поўдня - цёплую, калі з захаду - снежную. Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 8 кастрычніка: самая халодная ноч была ў Клічаве ў 2015 годзе - звыш 8 градусаў марозу, а самы цёплы дзень ў 1929 годзе ў Мар'інай Горцы. Тады тэрмометры паказалі больш за 25 градусаў цяпла.
07.10.2019 21:00

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала халодная няўстойлівая паветраная маса. У начныя гадзіны амаль па ўсёй краiне адзначалiся замаразкі. Днём прайшлi кароткачасовыя ападкi - мокры снег i дождж. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

8 кастрычніка ў народным календары Сяргей. Прыкмячалі, калі на Сяргея добрае надвор’е, дык стаяць яму цэлыя тры тыдні. Назіралі і за ветрам: калі ён дзьмуў з поўначы, гэта прадказвала халодную зіму, калі з поўдня - цёплую, калі з захаду - снежную.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 8 кастрычніка: самая халодная ноч была ў Клічаве ў 2015 годзе - звыш 8 градусаў марозу, а самы цёплы дзень ў 1929 годзе ў Мар'інай Горцы. Тады тэрмометры паказалі больш за 25 градусаў цяпла.



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =