Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад узбуранага да слабаўзбуранага. 23 жніўня ў народным календары Лаўрэн, ці Лаўрын - Дзень млынароў. Таму ўсе прыкметы на гэты дзень так ці інакш звязаны з асноўнымі прыроднымі з’явамі, ад якіх з даўніх часоў залежыла праца млынароў - гэта вецер і вада. Казалі: калі хвалявалася вада, то восень павінна быць ціхмянай і лагоднай, а зіма - мяккай, адліжнай. Калі моцная спякота ці моцныя дажджы ў гэты дзень - так можа працягвацца доўгі час. Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Стоўбцах у 1999 годзе - крыху больш за адзін градус цяпла. А самы цёплы дзень у 2007-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі плюс 36 градусаў.
22.08.2022 21:00

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад узбуранага да слабаўзбуранага.

23 жніўня ў народным календары Лаўрэн, ці Лаўрын - Дзень млынароў. Таму ўсе прыкметы на гэты дзень так ці інакш звязаны з асноўнымі прыроднымі з’явамі, ад якіх з даўніх часоў залежыла праца млынароў - гэта вецер і вада. Казалі: калі хвалявалася вада, то восень павінна быць ціхмянай і лагоднай, а зіма - мяккай, адліжнай. Калі моцная спякота ці моцныя дажджы ў гэты дзень - так можа працягвацца доўгі час.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Стоўбцах у 1999 годзе - крыху больш за адзін градус цяпла. А самы цёплы дзень у 2007-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі плюс 36 градусаў.




Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =