Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
19 сакавіка ў народным календары каталіцкі прысвятак Язэп. Казалі: "Як святы Язэп кіўне барадою, дык зіма ўцякае ўніз галавою". І прыкмячалі: на Язэпа добрае надвор'е - год ураджайны.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Полацку ў 1963 годзе - больш за 30,5 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 1990-м - звыш 23 градусаў цяпла.
Пра надвор'е
18.03.2021 21:59
Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен
Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS