Навіны надвор'я. 17 лістапада

Нашы продкі заўважалі: "Калі 18 лістапада снегапад - уся зіма снежная і халодная. Паўночны вецер пры ясным небе - да сцюжы." А вось народныя прыкметы на 19 лістапада: "Бязветраны дзень - да хуткіх маразоў. Калі снег пайшоў на сырую зямлю, то ён растане толькі вясной». Хутка мы даведаемся, што нас чакае 18 і 19 лістапада, а таксама на працягу ўсяго наступнага тыдня. Ну а пачынаем традыцыйна з агляду сусветных прыродных анамалiй. Прапануем дакладны i падрабязны прагноз надвор’я ад Белгідрамета на заўтра ў нашых суседзяў і на тэрыторыі Беларусі. Аўстралія перажывае сур'ёзны крызіс у сувязі з прыроднымі пажарамі. Ёсць ахвяры. Агонь разбурыў сотні дамоў на ўсходзе краіны. Школы і каледжы ў Новым Паўднёвым Уэльсе і Квінслендзе часова не працуюць. Па ўсёй тэрыторыі штата аб'яўлена надзвычайнае становішча. У Новым Паўднёвым Уэльсе зафіксаваны 64 ачагі ўзгарання, у Квінслендзе - 50. Жыхароў Штатаў папярэдзілі аб магчымай экстраннай эвакуацыі. Прычым, як падкрэсліваюць мясцовыя ўлады, насельніцтву трэба быць гатовым да самастойнай эвакуацыі, бо большая частка пажарных і ратавальнікаў кінутая на барацьбу з агнём. 19 лістапада ў народным календары - Павел і Варлаам. У гэты дзень казалі: "Зіма на ногі становіцца". Прыкмячалі: "Калі снег пойдзе - зіму трэба чакаць снежную". А гэта добра для азімых. 20 лістапада - Фядот. У гэты дзень назіралі за тым, як замярзаюць рэкі і ўтвараецца снежнае покрыва і рабілі прадказанні будучага ўраджаю. На працягу стагоддзяў складаліся вось такія прыкметы: “Калі снег на дарозе пагоркам укладаецца, то і хлеб пагоркам - азначае вельмі многа хлеба народзіцца. Калі лёд на рацэ становіцца грудамі - і хлеба будуць груды вялікія. Калі ж гладка лёд замярзае - і хлеба будзе гладка, няўродзіцца". А якія яшчэ прысвяткі будуць адзначаюцца на наступным тыдні і на якiя прыкметы варта звярнуць ўвагу? Гэта нам падкажа народны каляндар. Зараз прапануем даведацца, якім чакаецца надвор’е ў нашай краіне да канца наступнага тыдня, з аўторка па нядзелю ўключна.
18.11.2019 06:00

Нашы продкі заўважалі: "Калі 18 лістапада снегапад - уся зіма снежная і халодная. Паўночны вецер пры ясным небе - да сцюжы." А вось народныя прыкметы на 19 лістапада: "Бязветраны дзень - да хуткіх маразоў. Калі снег пайшоў на сырую зямлю, то ён растане толькі вясной». Хутка мы даведаемся, што нас чакае 18 і 19 лістапада, а таксама на працягу ўсяго наступнага тыдня. Ну а пачынаем традыцыйна з агляду сусветных прыродных анамалiй.

Прапануем дакладны i падрабязны прагноз надвор’я ад Белгідрамета на заўтра ў нашых суседзяў і на тэрыторыі Беларусі.

Аўстралія перажывае сур'ёзны крызіс у сувязі з прыроднымі пажарамі. Ёсць ахвяры. Агонь разбурыў сотні дамоў на ўсходзе краіны. Школы і каледжы ў Новым Паўднёвым Уэльсе і Квінслендзе часова не працуюць. Па ўсёй тэрыторыі штата аб'яўлена надзвычайнае становішча. У Новым Паўднёвым Уэльсе зафіксаваны 64 ачагі ўзгарання, у Квінслендзе - 50. Жыхароў Штатаў папярэдзілі аб магчымай экстраннай эвакуацыі. Прычым, як падкрэсліваюць мясцовыя ўлады, насельніцтву трэба быць гатовым да самастойнай эвакуацыі, бо большая частка пажарных і ратавальнікаў кінутая на барацьбу з агнём.

19 лістапада ў народным календары - Павел і Варлаам. У гэты дзень казалі: "Зіма на ногі становіцца". Прыкмячалі: "Калі снег пойдзе - зіму трэба чакаць снежную". А гэта добра для азімых. 20 лістапада - Фядот. У гэты дзень назіралі за тым, як замярзаюць рэкі і ўтвараецца снежнае покрыва і рабілі прадказанні будучага ўраджаю. На працягу стагоддзяў складаліся вось такія прыкметы: “Калі снег на дарозе пагоркам укладаецца, то і хлеб пагоркам - азначае вельмі многа хлеба народзіцца. Калі лёд на рацэ становіцца грудамі - і хлеба будуць груды вялікія. Калі ж гладка лёд замярзае - і хлеба будзе гладка, няўродзіцца". А якія яшчэ прысвяткі будуць адзначаюцца на наступным тыдні і на якiя прыкметы варта звярнуць ўвагу? Гэта нам падкажа народны каляндар. Зараз прапануем даведацца, якім чакаецца надвор’е ў нашай краіне да канца наступнага тыдня, з аўторка па нядзелю ўключна.



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =